Свет3232

Самаабвешчаны прэм'ер Крыма звярнуўся да Пуціна па дапамогу «ў забеспячэнні міру»

«Як старшыня Савета міністраў Аўтаномнай Рэспублікі Крым, я рэалізую паўнамоцтвы, ускладзеныя на мяне Вярхоўнай радай АР Крым, прымаю рашэнне аб часовым перападпарадкаванні злучэнняў і частак сілавых структур МУС, СБУ, Узброеных сілаў, МНС, флота, падатковай службы, памежнікаў непасрэдна мне. Усім камандзірам выконваць толькі мае загады і распараджэнні, нязгодных прашу пакінуць службу», — заявіў Сяргей Аксёнаў, прызначаны прэм'ерам Крыма на паседжанні 27 лютага, у захопленым узброенымі людзьмі будынку парламента аўтаноміі.

«Зыходзячы з вышэй сказанага, разумеючы сваю адказнасць за жыццё і бяспеку грамадзян, я звяртаюся да прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна аб аказанні садзейнічання ў забеспячэнні міру і спакою на тэрыторыі АР Крым», — цытуюць зварот С.Аксёнава расійскія інфармацыйныя агенцтвы.

«Прызначэнне на пасаду кіраўніка крымскай міліцыі Ігара Авруцкого, а таксама наяўнасць на тэрыторыі аўтаноміі неапазнаных узброеных груп, баявой тэхнікі і няздольнасць сілавых структур, размешчаных у АРК, эфектыўна кантраляваць сітуацыю на тэрыторыі рэспублікі, выклікалі беспарадкі з ужываннем агнястрэльнай зброі», — гаворыцца ў заяве.

Паводле законаў Украіны, сілавыя структуры падпарадкоўваецца цэнтральнай уладзе, аўтаномія і рэгіёны не маюць права падпарадкоўваць войска, флот і СБУ. Заява Аксёнава можа трактавацца як узброены мяцеж.

Аднак цэнтральныя ўлады краіны наўрад ці здольныя ажыццявіць свае паўнамоцтвы ў Крыме, бо часткі Чарнаморскага флота маюць значную перавагу ў жывой сіле і тэхніцы. Акрамя таго, 26—28 лютага ўзброеныя людзі без апазнавальных знакаў, імаверна, расійскі спецназ, захапілі аэрапорты, інфраструктуру і ўзялі пад кантроль дарогі.

Прэзідэнт ЗША Абама на спецыяльным брыфінгу ў Вашынгтоне заявіў, што за любое збройнае ўмяшанне Расіі ў Крыме будзе мець свой кошт.

***

«Расія без увагі гэты зварот не пакіне», — заявілі ў адміністрацыі прэзідэнта РФ у сувязі са зваротам Аксёнава, перадае РІА Навіны.

Апытанка

Каментары32

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй17

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй

Усе навіны →
Усе навіны

Адвакат латвійскага баскетбаліста Цімы: З расійскага морга яго аддалі голым, без грыму і бальзамацыі1

На працягу двух сутак ЗША прымуць рашэнне аб магчымым далучэнні да ваенных дзеянняў супраць Ірана6

Анколаг Каранік выступіў з дакладам аб захаванні буйной рагатай жывёлы14

Маладую мінскую юрыстку, якая цяпер займаецца дызайнам інтэр'ераў, асудзілі за ўдзел у пратэстах7

Таўро «Слава Расіі» на жываце ўкраінскага палоннага. Хто і навошта мог гэта зрабіць і ці можна яго вывесці?2

Учора вечарам і сёння раніцай у Беларусі назіраліся серабрыстыя аблокі1

На заробкі ў Польшчу цяпер толькі з ДНЖ? Разабраліся, хто можа працаўладкавацца там па новых правілах14

З-пад завалаў шматпавярховіка ў Кіеве ноччу дасталі яшчэ пяць целаў, колькасць загінулых дасягнула 21

У Беларусі пачынаюць прадаваць электракары за 20 900 рублёў. Але выглядаюць яны вельмі незвычайна2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй17

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць