Грамадства11

Прэм’ер‑міністар Расеі: «Мы зацікаўлены ў будаўніцтве АЭС у Беларусі»

«Расея ў сілу свайго досьведу ў сфэры будаўніцтва АЭС і наяўнага патэнцыялу здольная прапанаваць найбольш рацыянальны варыянт будаўніцтва АЭС з арганізацыяй бясьпекі на ўзроўні сусьветных стандартаў», — запэўніў В.Зубкоў.

Расія гатова разгледзець просьбу аб павелічэнні паставак нафты ў Беларусь. Пра гэта 19 кастрычніка заявіў старшыня ўрада Расіі Віктар Зубкоў на сустрэчы ў Мінску з прэм’ер‑міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім.

«Мы настроены на працяг канструктыўнага ўзаемадзеяння ў нафтавай сферы, — сказаў В.Зубкоў. — Пацвярджаю ў гэтай сувязі гатоўнасць расійскага боку разгледзець просьбу аб павелічэнні паставак нафты ў Беларусь да прадугледжанага балансам Саюзнай дзяржавы аб’ёму пры наяўнасці тэхнічных магчымасцей трубаправоднай сістэмы».

В.Зубкоў таксама адзначыў, што расійскі бок лічыць важным забяспечыць выкананне ўсіх наяўных дамоўленасцей у сферы газавага супрацоўніцтва. «Хачу запэўніць усіх, што «Газпром» выконвае і будзе выконваць свае абавязацельствы ў поўным аб’ёме», — заявіў расійскі прэм’ер‑міністр.

Ён таксама паведаміў, што Расія зацікаўлена ва ўдзеле ў будаўніцтве АЭС у Беларусі.

«Расія ў сілу свайго вопыту ў сферы будаўніцтва АЭС і наяўнага патэнцыялу здольная прапанаваць найбольш рацыянальны варыянт будаўніцтва АЭС з арганізацыяй бяспекі на ўзроўні сусветных стандартаў», — запэўніў В.Зубкоў.

БелаПАН

Каментары1

Цяпер чытаюць

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б33

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б

Усе навіны →
Усе навіны

Вызваліўся адзін з пачынальнікаў беларускамоўнага ЖЖ Іван Марозаў — гэта быў яго другі палітычны тэрмін1

У Добрушскім раёне ратавальнікі дасталі з-пад лёду цела рыбака1

Рэкорднымі тэмпамі ідзе збор на ўкол для Ксюшы з магілёўскага дзетдома, ад якой адмовілася мама — яшчэ плюс $190 тысяч за дзень2

Зяленскі даручыў новаму міністру абароны закрыць неба ўкраінскімі сіламі4

У Брэсце пад аўтамабілем на паркоўцы праваліўся асфальт

Слонімская бальніца выбачылася за машыну хуткай дапамогі, што прыехала на выклік да інваліда10

Старшы трэнер зборнай Украіны па спартыўнай гімнастыцы таемна пераехаў у Беларусь6

У Беларусі будуць штрафаваць за прапаганду гомасэксуальных адносін, бяздзетнасці і змены полу25

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?67

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б33

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць