Свет44

Журналісты стварылі карту захопленага Крыма КАРТА

Журналісты ТСН падрыхтавалі актуальную карту аб'ектаў, якія захопленыя і заблакаваныя расійскімі вайскоўцамі.

На дадзены момант у Крыме на мысе Фіялент узброеныя людзі блакуюць вайсковую частку, яе называюць цэнтрам разведкі Ваенна-марскіх сіл Украіны.

У пасёлку Новафёдараўка Сакскага раёна застаецца заблакаванай вайсковая частка марской авіяцыі. Па перыметры стаяць узброеныя расійскія ваенныя без апазнавальных знакаў.

Да керчанскага атрада марской аховы да КПП пад'ехалі невядомыя з аўтаматычнай зброяй. Усяго чатыры аўтобусы, адзін з іх з расійскімі нумарамі.

 У Севастопалі ўкраінскія вайскоўцы жывым шчытом абараняюць склады з боепрыпасамі супрацьпаветранай абароны. Тэрыторыю ачапілі узброеныя расійскія ваенныя, а ўваход на тэрыторыю заблакавалі грузавіком. Штаб Ваенна-марскіх сіл Украіны быў заблакаваны і абясточаны.

У Новаазёрным базу ўкраінскага флоту ноччу спрабавалі заняць салдаты расійскай арміі. У абарону жывым шчытом сталі неабыякавыя крымчане. Украінскія салдаты трымаюць кругавую абарону са зброяй, чакаючы новай спробы штурму.

Напружаная сітуацыя зараз у Бахчысараі, дзе зноў блакуюць інжынерную вайсковую частку № 2904. Балаклаўская бухта і аэрадром у Бельбеку — часткова пад кантролем падраздзяленняў Чарнаморскага флоту Расіі.

На ваенным аэрадроме ў Бельбеку расійскія ваенныя ноччу са святлошумавымі гранатамі штурмам узялі памяшканне варты, ангары з самалётамі і склад зброі.

У Кіраўскім расейцы перакрылі узлётна-пасадачную паласу, дзе базуецца пілатажная група «Украінскія сокалы». Расійскае падраздзяленне знаходзіцца ў аэрапорце Сімферопаля.

Парламент і Савет Міністраў аўтаноміі ад чацвярга захопленыя расійскімі спецназаўцамі з армейскім узбраеннем кулямётамі, снайперскімі вінтоўкамі, гранатамётамі.

700 воінаў атачылі ўкраінскую вайсковую частку ў сяле Перавальнае. У Еўпаторыі заблякаваны 55-й зенітна-ракетны полк.

Штурмам пагражалі батальёна марской пяхоты ў Феадосіі.

Пад кантролем расійскіх салдат пераправа праз Керчанскі праліў.

На аўтамабільных ўездах у Крымскі паўвостраў - у Чонгары і Армянску — блокпасты, якія кантралююць байцы севастопальскага «Беркута».

Каментары4

Цяпер чытаюць

Што танная нафта прынясе Беларусі?6

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Прызначылі новага намесніка начальніка Генштаба1

Пасля выдалення з App Store акцыі расійскага VK рухнулі да гістарычнага мінімуму4

У Францыі на фоне рэкорднай спёкі спыняюць атамныя рэактары3

Гучна анансаваны Рыжанковым баскетбольны клуб «Шахцёр» збанкрутаваў праз два гады пасля заснавання

Зяленскаму далажылі пра разбудову вайсковай інфраструктуры ў Беларусі15

Лукашэнка загадаў прапускаць у Беларусь украінскіх грыбнікоў і ягаднікаў. Ва Украіне адрэагавалі8

Зрабіць ЭКА за кошт дзяржавы можна будзе толькі ў адным медцэнтры. А другую бясплатную спробу дадуць не ўсім3

Дзяржпрэса выдаліла тэкст хамскага выступлення пасла Дапкюнаса ў АБСЕ14

Каля Кургана Славы адкрылі кавярню ў стылі эпохі застою ФОТЫ14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што танная нафта прынясе Беларусі?6

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць