Грамадства22

У Брэсце «з-за рамонту» адмянілі спектакль пра Чарнобыль

Незалежны тэатр «Крылы халопа» планаваў прэзентаваць свой новы праект 6 сакавіка.

Паказ пастаноўкі і гутарка з удзелам запрошаных экспертаў мусілі адбыцца ў Центры культуры і адпачынку. Аднак падчас генеральнай рэпетыцыі, стала вядома, што спектакль адмяняецца ў сувязі з рамонтам, які нібыта павінен пачацца акурат ў дзень прэм'еры. Пры гэтым мерапрыемствы, якія запланаваныя ў гэтай установе на 8 сакавіка, не пераносяцца.

У аддзеле ідэалагічнай працы, працы з моладдзю і культуры тэатралам далі тлумачэнне, што пасля рамонту паказ адбудзецца, але ў выпадку, калі пастаноўку зацвердзіць адмысловая камісія.

«Мы трактуем сённяшні «перанос спектакля з-за рамонту» як завуаляваную забарону. І заяўляем, што ў чарговы раз у Беларусі цэнзура забараніла выказванне, якое можа быць чымсьці нязручным існуючай сістэме», —гаворыцца на афіцыйным сайце тэатра »Крылы халопа».

Дарэчы, пастаноўкі незалежнага тэатра забараняюць не ў першы раз. Напрыканцы 2012-га адмянілі пастаноўку па п'есе Паўла Пражко. Прачытанне твора «Майткі» тэатр «Крылы халопа» планаваў правесці ў брэсцкім арт-клубе»Кирпич». Забарону пасля папярэдняга прагляду вынесла мастацкая камісія. У яе склад увайшлі чыноўнікі «ад культуры» і тэатральныя рэжысёры Брэста.

Каментары2

Мінчанка выбіла пярэднія зубы на самакаце, страціла праз гэта мужа, але цяпер збірае мільёны праглядаў у тыктоку3

Мінчанка выбіла пярэднія зубы на самакаце, страціла праз гэта мужа, але цяпер збірае мільёны праглядаў у тыктоку

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі з’явіцца які-небудзь бомж» — Цапкала расказаў сваю стратэгію на выбары 2025 года27

Сіноптыкі расказалі пра надвор'е на першыя дні кастрычніка1

Беларус змяніў прозвішча і змог абысці забарону на ўезд у Польшчу1

Wildberries адкрыў офіс у Мінску

З'явіўся істотны доказ таго, што Вялікага выбуху ніколі не было16

Узламалі сайт Белтэлерадыёкампаніі і апублікавалі фэйкавы ўказ Лукашэнкі пра падтрымку мігрантаў3

Новым кіраўніком «Хезбалы» стаў стрыечны брат Насралы2

Руслан Акостка эвакуіраваны

Прыватны сектар уздоўж Арлоўскай у Мінску заменяць шматпавярховікі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка выбіла пярэднія зубы на самакаце, страціла праз гэта мужа, але цяпер збірае мільёны праглядаў у тыктоку3

Мінчанка выбіла пярэднія зубы на самакаце, страціла праз гэта мужа, але цяпер збірае мільёны праглядаў у тыктоку

Галоўнае
Усе навіны →