Свет1111

Раскрыты схемы дзеяння «адмывалкі грошай» Януковіча

Журналісты знайшлі дакументы, якія выкрываюць схемы Сяргея Курчанкі для ўхілення ад выплаты падаткаў. Дакументы трапілі ў рукі журналістаў-удзельнікаў Праекта па расследаванні арганізаванай злачыннасці і карупцыі (Вашынгтон).

Паводле дакументаў, кампаніі Курчанкі, зарэгістраваныя ў афшорах, падазраюцца ў гандлі нафтапрадуктамі з выкарыстаннем схем для ўхілення ад выплаты падаткаў. З прычыны гэтых схем Украіна страціла $1 млрд прыбытку.

Раней у Адэсе былі затрыманыя 60 тон паліва, якое належала адной з кампаній Курчанкі. Канфіскаванае паліва паабяцалі накіраваць у Мінабароны.

Па словах кіраўніка МУС Арсена Авакава, распачата 11 крымінальных спраў па дзейнасці кампаніі Курчанкі ВЕТЭК.

Былыя супрацоўнікі кампаній Курчанкі распаўсюдзілі дакументы, якія паказваюць рух наяўных грошай паміж ВЕТЭК і афшорным кампаніямі ў Белізе, у Панаме і на Кіпры і ў іншых кірунках, якія могуць праліць святло на сістэму функцыянавання бізнес-імперыі Курчанкі.

Некаторыя з такіх дакументаў тычацца дзейнасці размешчанай у Белізе афшорнай кампаніі Zevidon Trading Limited. У лютым 2013 гэтая кампанія заплаціла $2990000 ТАА Зоўнітрансгаз, зарэгістраванай у Сімферопалі.

Згодна з мытнай дэкларацыяй, украінская кампанія прадала фірме ў Белізе 3 тысячы тон дызельнага паліва расійскага паходжання. Як паказваюць дакументы, танкер з такім грузам павінен быў адправіцца з порта Ізмаіл у Беліз.

Абедзве гэтыя фірмы фігуруюць у леташнім запыце народнага дэпутата ад Свабоды Юрыя Сірацюка ў Генеральную пракуратуру і СБУ як фірмы, падазраваныя ў выкарыстанні фіктыўных схем экспарту.

«На экспарт нібыта працуюць тры кампаніі з групы «Газ Украіны 2009» — ПП «Армада-Плюс», ТАА «Зоўнітрансгаз» і даччынае прадпрыемства «Петрал» (Петрал-Форвардынг, ТАА). Усе яны, па дакументах, транспартуюць бензін (які невядома адкуль бярэцца) аўтацыстэрнамі да танкерамі, якія вязуць паліва кампаніі Zevidon Trading Ltd ў Беліз «, — напісаў Сірацюк ў сваім запыце.

Пры гэтым кампанія «Зоўнітрансгаз» зарэгістраваная ў Сімферопалі па адрасе вул. Растоўская, 16. Аднак, як аказалася, там знаходзіцца школа №18.

Як сведчаць дакументы, гэтыя кампаніі выкарыстоўваліся для таго, каб вывезці грошы з Украіны ў Беліз праз фіктыўныя схемы экспарту. Аб'ёмы і кошт такіх схем будзе ўстаноўлены пасля дэталёвага вывучэння дакументаў.

Паводле дадзеных Дзяржаўнага камітэта статыстыкі, толькі ў лютым-сакавіку 2013 аб'ём экспарту паліўных матэрыялаў з Украіны ў Беліз складаў амаль 800 млн долараў.

Аднак пасля публікацыі некалькіх расследаванняў Дзяржкамстат па ўказанні міністра даходаў і збораў закрыў статыстыку па Белізе. Таму, як вынік, у канцы года Дзяржкамстат апублікаваў дадзеныя, паводле якіх аб'ём гандлю нафтапрадуктамі з Белізам за год склаў $170 млн.

Zevidon Trading Limited таксама фігуруе ў разліках з Італіяй. У лютым 2013 года італьянская кампанія Барэллі накіравала Zevidon Trading Limited чэк на 30 тысяч еўра за чатыры касцюмы «для спадара Кацубы». Кожны з касцюмаў каштаваў 15 тысяч еўра, і палова з агульнага кошту ў 60 тысяч еўра ўжо была выплачана.

Дакументы выкрываюць некаторыя з раней даказаных сувязяў Курчанкі. Спадар Кацуба — адзін з двух братоў Кацубаў з Харкава.

Малодшы брат, 26-гадовы Аляксандр Кацуба ў снежні 2012 года стаў намеснікам старшыні нацыянальнага нафтатрэйдара Нафтагаз Украіны. Раней гэтую пасаду займаў яго старэйшы брат Сяргей.

Дакументы паказваюць, што кампаніі Курчанкі пастаянна вялі бізнэс з 14 афшорным кампаніямі. Гэтыя дакументы да гэтага часу вывучаюцца журналістамі.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць