Свет55

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б

Дзяржсакратар таксама дадаў, што абодвум бакам давядзецца ад чагосьці адмовіцца, і гэтыя размовы складаныя.

Марка Рубіа. Kylie Cooper / Pool Reuters via AP

«Калі б не дапамога Злучаных Штатаў, у тым ліку пры адміністрацыі Трампа, цяпер Украіны не было б. Украіна як суверэнная дзяржава не існавала б», — сказаў Рубіа журналістам у сераду падчас візіту ў Індыю, піша РБК-Украіна.

Рубіа адказваў на пытанне пра публікацыю The Wall Street Journal. Паводле выдання, Ілан Маск, кіраўнік кампаніі SpaceX, загадаў запаволіць працу спадарожнікавай сістэмы Starlink. Яна дапамагае Украіне адбіваць расійскія паветраныя атакі.

Газета спасылаецца на ананімных амерыканскіх і іншых чыноўнікаў. Паводле іх слоў, Маск абмяркоўваў гэтае рашэнне з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам пасля таго, як інфармацыя пра запаволенне стала публічнай. Яшчэ адна крыніца выдання паведаміла, што Маск, саюзнік Трампа, размаўляў пра гэта з прадстаўнікамі адміністрацыі яшчэ да таго, як змены пачалі дзейнічаць.

«Няпраўда, што мы нейкім чынам ведалі пра гэта загадзя або кіравалі гэтым», — заявіў Рубіа ў адказ на пытанне пра матэрыял газеты.

Паводле яго слоў, яму невядома, ці ведаў прэзідэнт пра гэта загадзя. Акрамя таго, ЗША ў любым выпадку не могуць кантраляваць, што прыватная кампанія робіць са сваім прадуктам.

Рубіа дадаў, што ЗША больш не збіраюцца апраўдвацца ў гэтым пытанні. Ён таксама адзначыў, што ўкраінскія байцы вельмі мужна супрацьстаяць Расіі.

Паводле слоў Рубіа, цяпер працягваюцца вельмі складаныя перамовы аб завяршэнні вайны, якая ідзе ўжо пяты год.

Яны сканцэнтраваныя вакол лёсу Данбаса на ўсходзе Украіны. Каб дасягнуць паразумення, бакі ўжо прапанавалі некалькі нестандартных ідэй.

«Абодвум бакам давядзецца ад чагосьці адмовіцца, і гэтыя размовы складаныя. Я думаю, што галоўнае жаданне Украіны — забяспечыць доўгатэрміновую бяспеку, каб на яе больш ніколі не напалі», — сказаў Рубіа.

Каментары5

  • %
    21.10.2026
    Ну наконт цалкам не існаваньня, то гэта пытаньне. Аднак калі б не было дапамогі, то вайну б прайгралі. Па усім відаць, што вырашылі прытармазіць падтрымку дзеля прымусу
  • Gust
    21.10.2026
    Ну вось и Маск ужо дапамагае рускiм забiваць украiнскiх дзяцей
  • .
    21.10.2026
    Офигенный просто обмен - Украине придлагается отказаться от части территорий, а россии - от части своих понтов и претензий на чужое. Время упырей.

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць