Грамадства88

«Проста ваў!» Вікіпедыст уразіўся, як хвацка ШІ ўжо чытае мудрагелістыя рукапісы тарашкевіцай

Рэдактар беларускай Вікіпедыі Уладзіслаў Чаховіч падзяліўся ў фэйсбуку сваім досведам працы з новай версіяй ШІ-праграмы Gemini. Ён «скарміў» праграме скан аркуша, на якім вядомы беларускі грамадска-палітычны і рэлігійны дзеяч 1‑й паловы XX стагоддзя Адам Станкевіч выклаў свой тастамент. Вынік пераўзышоў усе чаканні.

«Яшчэ адзін ШІ-рубеж пройдзены. Загружаў фотаздымкі з анлайн-выставы, прысвечанай Адаму Станкевічу, у Вікісховішча і з інтарэсу вырашыў праверыць, ці можа новы Gemini 4 Argon, які ўжо паспеў уразіць працай з крыніцамі, прачытаць кірылічны беларускі тэкст, запісаны дарэформавым правапісам.

Раней быў уражаны, як нейрасеткі бралі самыя мудрагелістыя лацінскія почыркі, але на кірылічных ламалі коп'і», — піша Уладзіслаў Чаховіч.

Цяперашні ж вынік яго вельмі прыемна здзівіў:

«Проста ваў! Асабліва ўразіла, што ён разабраў слова «хусьцё», не прыдумаўшы нейкае іншае. Як ён прачытаў слова «Дзень» у канцы, мне цяжка зразумець.

Глядзіце самі:

«Мая апошняя воля.На выпадак прымусовага майго выезду із Вільні, або на выпадак сьмерці маей, усю маю рухомую маемасьць (бібліятэку, адзежу, хусьцё, радыё, пішучую машынку і ўсё іншае) перадаю Марыяне і Ганне Шутавічанкам (Вільня, Полацкая вул. 9—4) на іх поўную ўласнасьць. Гэта мая ім скромная падзяка (асабліве Марыяне Ш.) за іх доўгалетнюю безінтарэсоўную для мяне працу і апеку. Адносіны нашы заўсёды былі самыя чыстыя і шчыра прыязныя. У маей доўгалетняй працы на ніве Божай і беларускай народнай мае сьлёзы і мая радасьць былі такса іх сьлязьмі і іх радасьцю. Сэрца маё да іх поўнае ўдзячнасьці і прыязьні. Паручаю іх Божай Апецы і сам паручаюся іх малітвам і іх мілай памяці. Паручаю такса іх памяці сваю дарагую старушку Матку і дачушку маей нябошчыцы сястры Ганны малалетнюю Вальцю.

Сьвятар Адам Станкевіч, уласнаручна.

Вільня, 7.VII.1944, у Дзень Апосталаў Славян сьвятых братоў Кірыла і Мяфода».

Каментатары да паста таксама ўразіліся такой высокай якасцю расчытання не самага разборлівага почырку. Адзін з іх, праўда, звярнуў увагу, што ШІ замест прысутнага ў арыгінале слова «такжа» два разы ўсё ж такі напісаў няправільнае «такса». Сам аўтар допіса таксама адзначыў, што ў арыгінале імя Марыяна было напісана з дзвюма літарамі «н», а ў версіі Gemini стала з адной (што, дарэчы, адпавядае цяперашняй літаратурнай норме). Але агульнай пазітыўнай карціны гэтыя дробязі не псуюць. 

Каментары8

  • Курапаты не адзінае месца
    21.10.2026
    Цікава, колькі беларусаў ведае пра такога Адама Станкевіча і хто яго забіў.
  • таўкач
    21.10.2026
    так, новая версія джымінай стала вельмі добра працаваць з распазнаваннем беларускай. лепш за ўсе ШІ. Проста бездакорна зараз працуе. Не пераключаецца на укр ці рас мовы, не выдумляе словы. Малайцы!
  • Хтосьці з-пад Коўна
    22.10.2026
    Гэты пераклад ужо рабілі людзі, здаецца, у Акадэміі Навук, вось джымінай яго і скапіраваў, а спадар вікіпедыст не пераправерыў - атрымалася сенсацыя. Шаноўная рэдакцыя, хаця бы прагугліце перад публікацыяй

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць