КДБ ініцыяваў крымінальную справу аб будаўніцтве шматкватэрнага дома
Загадчык сектара РУП «Мінскае абласное агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры» затрыманы падчас атрымання хабару ў 1,2 тысячы даляраў.
«Незаконнае грашовае ўзнагароджанне ў памеры 1200 даляраў ЗША было атрыманае службовай асобай ад прадстаўніка аднаго са сталічных ЖБВК за аказанне садзейнічання ў рэгістрацыі будаўніцтва шматкватэрнага жылога дома, характарыстыкі якога не адпавядаюць раней заяўленым, і спрыяльнае вырашэнне пытання пра нескладанне нарматыўных актаў па выяўленых у кааператыве парушэнняў», — перадае прэс-служба КДБ. Упраўленнем КДБ Рэспублікі Беларусь па г. Мінску і Мінскай вобласці заведзеная крымінальная справа па ч.1 арт.430 КК — «Атрыманне хабару службовай асобай».
Расследаваннем справы зоймуцца ў Следчым камітэце Беларусі па Мінску.
Каментары