Грамадства1515

Блогера з Бабруйска аштрафавалі амаль на 6 млн рублёў за запіс на Youtube

Блогера аштрафавалі на 45 базавых велічынь за запіс з прыёму грамадзян службовай асобай. Бабруйскі раённы суд 17 сакавіка аштрафаваў мясцовага блогера на 5 850 000 рублёў за размешчаны на Youtube запіс з прыёму грамадзян службовай асобай.

Дзеянні Алега Жалнова былі кваліфікаваныя як парушэнне арт. 23.4 КаАП – «Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў».

30 студзеня 2014 года блогер быў запісаны і з’явіўся на прыём да начальніка УУС Бабруйскага гарвыканкама Аляксандра Васільева. Прыём вёўся на першым паверсе УУС, у кабінеце, што знаходзіцца ў грамадскім фае.

Дзяжурны па УУС запатрабаваў ад блогера здаць перад прыёмам практычна ўсе яго асабістыя рэчы, паінфармаваўшы, што ў адваротным выпадку на прыём яго не дапусцяць.

Блогер вымушаны быў падпарадкавацца, здаў мабільны тэлефон, відэакамеру і нэтбук у камеру захоўвання, нядаўна ўсталяваную ў бабруйскім УУС.

Тым не менш, пазней у сетцы інтэрнэт з'явіўся відэазапіс таго, як вёўся прыём Жалнова начальнікам УУС. Праўда, у кадры практычна няма асоб і абстаноўкі, а чутныя толькі галасы прысутных.

Пабачыўшы гэты запіс у сеціве, УУС вырашыла прыцягнуць блогера да адказнасці за непадпарадкаванне патрабаванню службовай асобы. Гэта значыць – за тое, што перад прыёмам у начальніка УУС ён нібыта не здаў па патрабаванні дзяжурнага ўсе сродкі аўдыё- і відэазапісу.

Адбыліся тры судовыя слуханні.

У якасці сведак былі апытаныя: афіцэр міліцыі, які дзяжурыў па УУС 30 студзеня 2014 г., начальнік УУС і іншыя супрацоўнікі УУС, якія прысутнічалі на прыёме грамадзян і выявілі затым запіс на Youtube.

Сведкі з боку абвінавачвання спасылаліся на загад міністра ўнутраных спраў № 185 («для службовага карыстання») і інструкцыю-дадатак да яго, якія нібыта дазваляюць ім патрабаваць ад грамадзян пры наведванні УУС здаваць усе гука-і відэазапісвальныя прылады, у тым ліку мабільныя тэлефоны.

Алег Жалноў будаваў сваю абарону на тым, Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь вызначана права грамадзян на збор, захоўванне і распаўсюд інфармацыі, якая не з'яўляецца дзяржаўнай, ваеннай або камерцыйнай таямніцай. Афіцыйны ж прыём службовай асобы, якой з'яўляецца начальнік УУС, не можа быць «таемным» і «засакрэчаным», – даводзіў Жалноў.

Паколькі загад міністра ўнутраных спраў «для службовага карыстання», на які спасылаліся прадстаўнікі УУС, не зарэгістраваны ў рэестры дзяржаўных актаў, то ён не з'яўляецца нарматыўна-прававым дакументам, абавязковым для выканання грамадзянамі.

Акрамя таго, даказваў Жалноў, існуе Пастанова Савета міністраў, у адпаведнасці з якой усе датычныя грамадзян нарматыўна-прававыя акты павінны быць апублікаваныя і мець адкрыты статус.

Нягледзячы на гэтыя аргументы, суддзя Наталля Шэгеда, выслухаўшы бакі, пастанавіла аштрафаваць блогера на 45 базавых велічынь.

Алег Жалноў мае намер абскарджваць гэтае рашэнне…

Каментары15

Цяпер чытаюць

Мінск, Варшава, Вільня — параўноўваем, дзе прасцей купіць кватэру чалавеку з сярэдняй зарплатай6

Мінск, Варшава, Вільня — параўноўваем, дзе прасцей купіць кватэру чалавеку з сярэдняй зарплатай

Усе навіны →
Усе навіны

Белы дом апублікаваў дзіўную карцінку з Трампам. І вось дзе закавыка19

У Мінску пабудуюць мост паміж Лошыцай і Серабранкай. Калі пачнуць?

Паеў грыбоў і ўбачыў у талерцы ліліпутаў. Мноства людзей у розных краінах адчуваюць аднолькавыя галюцынацыі4

Мікалая Аўтуховіча месяц патрымалі ў калоніі пад Барысавам і зноў адправілі на турэмны рэжым

Фермеру і музыканту з Мінска далі тры гады калоніі за тое, што пісаў у Гаюн1

Атака Расіі на Кіеў: зноў зніклі цяпло і вада2

Украінскага белага тыгра эвакуююць ад вайны ў Вялікабрытанію. Зараз ён чакае пераноску адпаведнага памеру

Ці шкодна адкладаць будзільнік?

У Грэцыі прапануюць перанакіраваць рэкі для забеспячэння Афін вадой

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінск, Варшава, Вільня — параўноўваем, дзе прасцей купіць кватэру чалавеку з сярэдняй зарплатай6

Мінск, Варшава, Вільня — параўноўваем, дзе прасцей купіць кватэру чалавеку з сярэдняй зарплатай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць