Свет22

Клічко гатовы саступіць Парашэнку ў другім туры выбараў

Лідар партыі «УДАР» Віталь Клічко плануе ўдзельнічаць у выбарах прэзідэнта Украіны ў маі, але можа падтрымаць кандыдатуру Пятра Парашэнкі ў другім туры.

Пра гэта Клічко заявіў у інтэрв'ю Бі-Бі-Сі Украіна падчас візіту ў Лондан разам з Парашэнкам.

«Я думаю, што ў другім туры мы можам разглядаць такую магчымасць, каб падтрымаць адзін аднаго, але на сённяшні дзень яшчэ занадта рана пра гэта казаць, бо рэйтынгі яшчэ будуць мяняцца шмат разоў», — сказаў лідар «УДАРа».

«Я ўжо пра гэта казаў, я ўдзельнічаю ў прэзідэнцкіх выбарах, але далей паглядзім. Я ўпэўнены ў тым, што дэмакратычныя сілы павінны аб'ядноўвацца, каб дэманстраваць адзінства», — адзначыў Клічко.

Адначасова Парашэнка, на пытанне, ці будуць у выбарах удзельнічаць і Клічко, і сам Парашэнка адказаў: «Гэтае пытанне будзе вырашана праз 2-3 дні, калі адбудуцца з'езды партый».

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага6

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага

Усе навіны →
Усе навіны

Чэмпіён Беларусі па футболе раздаў падарункі дзецям з акупаваных тэрыторый Украіны4

У Мінску злодзей ехаў па аб’яве прадаваць скрадзены тэлефон, але ў аўтобусе сустрэў яго гаспадара1

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна7

Вучэнні стратэгічных ядзерных сіл, што пачала Расія, — найбуйнейшыя ў гісторыі4

У ЗША паказалі першую мадэль смартфона ад сям’і Трампа — з няправільным сцягам ЗША3

На выбарах у Каардынацыйную раду не змаглі прагаласаваць тры працэнты5

Латушка, Курэйчык, Пракопчык, Краўцоў. Поўны спіс тых, хто трапіў у Каардынацыйную раду49

Вынесены прысуд маладой маці, якая скалечыла сваё дзіця4

У Польшчы змянілі падыход да выдачы ўцякацтва для адной групы беларусаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага6

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць