Кампанія Marussia Motors спыніць працу над усімі праектамі. Супрацоўнікі пакідаюць расійскага вытворцу суперкараў. Частка з іх пяройдзе на працу ў Цэнтральны навукова-даследчы аўтамабільны і аўтаматорны інстытут (НАМІ).
Адзначаецца, што звольненым супрацоўнікам Marussia Motors не выплочвалі заробак на працягу двух апошніх месяцаў. Па некаторых здагадках, прэзідэнт расійскага вытворцы суперкараў Мікалай Фаменка пасварыўся з кіраўніцтвам праекта «Картэж», а інвестыцый у кампанію не было з мінулага года.
Як адаб'ецца гэта сітуацыя на камандзе «Формулы-1», пакуль невядома, але ў канцы сакавіка з'явіліся чуткі, што перамовы аб куплі актываў «Марусі» вядзе сербскі бізнэсмэн Зоран Стэфанавіч.
Цяпер чытаюць
Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі
Каментары