Грамадства11

Дзе працуюць новыя сваякі Ірыны Абельскай?

Усе яны так ці інакш звязаныя з медыцынай.

Дзіна эль-Дзіэфі. Фота: citydog.io

«Бюро» вырашыла вывучыць біяграфіі і месцы працы іншых новаспечаных сваякоў Ірыны Абельскай, якая працуе працуе доктаркай у Рэспубліканскім клінічным цэнтры Кіраўніцтва справамі і значыцца сярод супрацоўнікаў «Фонду першага».

Выявілася, што ўсе яны так ці інакш звязаныя з медыцынай.

Старэйшы сын Ірыны Абельскай Дзмітрый жанаты з Дзінай эль-Дзіэфі. Родная сястра Дзіны Далья эль-Дзіэфі — аспірантка Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і акушэрка-гінекалагіня прыватнага медцэнтра «Нардзін».

Муж Дальі Ілья Сянько ўладальнік і дырэктар кампаніі «Дыстрымед», якая спецыялізуецца на гуртовай дыстрыбуцыі і прасоўванні вырабаў медычнага прызначэння, расходных матэрыялаў і медычнай тэхнікі ў Беларусі.

Кампанія актыўна ўдзельнічае ў дзяржаўных закупках. У 2025 годзе выручка кампаніі склала 3,2 мільёна рублёў, а чысты прыбытак — 14 тысяч рублёў.

Родны брат Дзіны і Дальі Хасан эль-Дзіэфі працуе дзіцячым хірургам у «Нардзіне». А вось кар’ера яго жонкі Юліі доўгі час развівалася зусім у іншым напрамку. Юлія эль-Дзіэфі працавала ў адміністрацыі Парку высокіх тэхналогій, а затым — у адміністрацыі Лукашэнкі. У даступных для «Бюро» дакументах яна фігуруе там як дарадчыца-кансультантка галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення.

У красавіку 2021 года Юлія перайшла ў Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі — той самы, якім кіруе Ірына Абельская. А пасля таго як Абельская ўвайшла ў Савет Рэспублікі, Юлія эль-Дзіэфі стала яе афіцыйнай памочніцай.

Медыцынскі след ёсць і ў цесця Абельскага, бацькі Дзіны — Фейсала Мухамеда Рыхана эль-Дзіэфі.

Шмат гадоў ён быў звязаны з Беларуска-палесцінскай абшчынай. У розных дакументах Фейсал фігуруе то як яе прэзідэнт, то як сустаршыня. З 2020 года Фейсал значыцца сярод работнікаў кампаніі «Райт Стэп».

Фірма займаецца медыцынскім турызмам і супрацоўнічала з Мінскай абласной клінічнай бальніцай у прыцягненні пацыентаў з Лівіі. Гаворка ішла аб прасоўванні сярод лівійцаў уралагічных аперацый, а таксама паслуг у галіне неўралогіі і траўматалогіі. У 2025 годзе выручка «Райт Стэп» склала 4,4 млн рублёў, чысты прыбытак — 1,2 млн.

Каментары1

  • Национал-капиталист Беларуси
    17.09.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць13

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць

Усе навіны →
Усе навіны

Коўл спадзяецца, што Лукашэнка вызваліць у наступным месяцы яшчэ сотні зняволеных14

Людміла Чэкіна: На волі нават неба іншае

Вячорка: Не тая лічба, якая анансавалася, але думаю, што гэта яшчэ не канец7

Рыжанкоў прывітаў у Мінску аманскую прынцэсу7

У Вільні сустрэлі вызваленых палітвязняў ВІДЭА4

Ціханоўская: Перамовы пра вызваленне людзей ідуць цяжка15

Беларуска, якую лічылі зніклай у Непале, жывая. Яна ў ізалятары ў Тайвані10

Палову сумы на экстранны збор для новай партыі вызваленых палітвязняў сабралі за паўтары гадзіны1

Канада можа стаць першым асацыяваным членам Еўрасаюза9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць13

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць