Усяго патроху77

25 гадоў таму нарвежац атрымаў часнок ад манаха ў Беларусі. Цяпер гэты сорт хочуць усе

Дзве галоўкі часнаку, якія нарвежац Андэрс Нордрум прывёз з Беларусі ў 2001 годзе, далі пачатак незвычайнай гісторыі. Іх нашчадкі разышліся па сотнях нарвежскіх агародаў і навучыліся расці нават у гарах. Цяпер беларуская лінія трапіла ў праект па стварэнні ўласнага нарвежскага пасадачнага матэрыялу.

Valdres — часнок беларускага паходжання, які ўжо чвэрць стагоддзя вырошчваюць у Нарвегіі. Фота: datsja.no

Улетку 2001 года нарвежац Андэрс Нордрум разам з жонкай Барбру і яшчэ дзвюма сем'ямі адправіўся ў Беларусь. У стары аўтобус яны загрузілі прадукты, адзенне, фарбу, цацкі ды іншыя рэчы, якія везлі ў беларускі дзіцячы дом.

Падчас паездкі ў нарвежцаў была яшчэ адна мэта. У правадніка Ола Эствэйта ў Беларусі было шмат знаёмых, адным з якіх Уладзімір Ладзік — паэт, мастак і рэлігійны мысляр, які вёў пустэльніцкі лад жыцця.

Нордрум называе яго праваслаўным манахам. Нарвежцы мелі перадаць яму грошы на друк тэкстаў і зборнікаў вершаў, якія Ладзік збіраўся распаўсюджваць.

Пасля некалькіх гадзін дарогі яны дабраліся да месца, дзе жыў Ладзік. Нордрум апісвае яго жыллё як хатку ў вёсцы.

Як згадвае Нордрум, каля хаты быў агарод, дзе ён заўважыў градку з вялікім, моцным часнаком. Нарвежац ведаў, што зімой у Беларусі тэмпература можа апускацца да мінус 30 градусаў. А паколькі часнок садзяць увосень, ён вырашыў, што расліна, здольная перажыць такія маразы, можа добра паказаць сябе і ў Нарвегіі.

Па словах Нордрума, на просьбу прадаць адну галоўку часнаку Ладзік адказаў адмовай. Ён нічога не прадаваў, таму проста падарыў госцю дзве. З імі Нордрумы і вярнуліся дадому.

Андэрс Нордрум каля хаты Уладзіміра Ладзіка ў Беларусі ў 2001 годзе. У гэты момант, паводле Нордрума, ён разглядаў часнок і думаў, ці папрасіць прадаць яму адну галоўку. Фота з асабістага архіва Андэрса Нордрума. Крыніца: datsja.no

Ад дзвюх галовак да сотняў агародаў

Калі Нордрум вярнуўся ў Нарвегію, то некалькі гадоў вырошчваў беларускі часнок у сваім садзе і адначасова выпрабоўваў яго ў школе садаводства, дзе працаваў выкладчыкам. Частку пасадачнага матэрыялу атрымалі яго вучні і калегі.

Нордрум таксама пасадзіў яго ў садзе сваіх бацькоў у іншай частцы краіны. Часнок добра пераносіў зіму і там.

У 2011 годзе Андэрс і Барбру пераехалі ў Валдрэс, горны рэгіён на поўдні Нарвегіі, і забралі часнок з сабой. Там яго працягнулі вырошчваць ужо ў значна больш суровых умовах.

Паступова беларускі часнок трапляў да ўсё большай колькасці агароднікаў. Пазней яго распаўсюджванню дапамог і створаны Нордрумам разам з жонкай праект Datsja, вакол якога сфармавалася супольнасць людзей, што вырошчвалі часнок у розных частках Нарвегіі і перадавалі яго далей.

Ураджай Valdres, сабраны на вышыні на вышыні 900 метраў у нарвежскіх гарах. Фота: datsja.no

Урэшце нашчадкі дзвюх прывезеных з Беларусі галовак апынуліся ў сотнях агародаў. Сам Нордрум прызнаваўся, што з часам ужо перастаў разумець, куды менавіта яны разышліся.

У Нарвегіі беларускі часнок называлі па-рознаму: «Манах», «Манастырскі», «Сібірскі», «Беларускі», «Андэрс» ды іншымі імёнамі. Каб спыніць блытаніну, некалькі гадоў таму Нордрум вырашыў замацаваць за гэтай лініяй назву Valdres, звязаную з рэгіёнам, куды ён перавёз часнок у 2011 годзе.

Пазней з'явілася і адмысловая інтэрнэт-суполка, якая аб'яднала людзей, што вырошчвалі Valdres у розных частках Нарвегіі. Яны дзяліліся досведам і параўноўвалі, як часнок паказвае сябе ў розных умовах.

З часам Valdres зацікавіў і даследчыкаў. Як і іншыя старыя разнавіднасці часнаку, якія размнажаюцца вегетатыўна, ён нёс вірусы, здольныя стрымліваць рост раслін. Datsja атрымала фінансаванне на аздараўленне гэтай лініі і разам з даследчыкамі Нарвежскага інстытута біяэканомікі NIBIO вывела расліны Valdres, свабодныя ад вірусаў. Іх пачалі размнажаць, каб захаваць здаровы пасадачны матэрыял.

Цяпер Valdres стаў часткай больш маштабнай ініцыятывы. Нарвегія ў значнай ступені залежыць ад імпартнага пасадачнага часнаку, а завезеныя разнавіднасці не заўсёды добра прыстасаваныя да мясцовага клімату. Таму ў 2025 годзе ў краіне пачалі праект, які мае дапамагчы наладзіць уласную вытворчасць пасадачнага матэрыялу.

Для выпрабаванняў сабралі больш за 60 разнавіднасцяў і ліній часнаку. Сярод іх апынуўся і Valdres беларускага паходжання. Аздароўлены ад вірусаў часнок цяпер размнажаюць на горнай ферме на вышыні каля 900 метраў і выпрабоўваюць разам з іншымі адабранымі лініямі. Праект працягнецца да 2027 года.

Хто такі Уладзімір Ладзік

Уладзімір Ладзік нарадзіўся 6 красавіка 1947 года ў Рызе. Ён быў паэтам, мастаком і хрысціянскім падзвіжнікам, які выбраў аскетычны лад жыцця і добраахвотную беднасць. Шмат вандраваў, а пазней жыў на Полаччыне.

Уладзімір ладзік. Фота: vladimirladik.com

Ладзік пісаў вершы і духоўныя тэксты, займаўся графікай. У 2007 годзе ў Полацку выйшаў вялікі зборнік яго твораў, у які ўвайшлі духоўныя запісы, вершы і рэпрадукцыі графічных прац.

Паводле даступных звестак, Ладзік памёр у 2011 годзе. Нордрум заўважае, што дакладныя абставіны смерці яму невядомыя.

Цікава, што такі сорт часнаку — вялікага, моцнага — у самой Беларусі называюць «прыбалтыйскім». Мабыць, ён прыйшоў у нашы краі з Балтыі ў другой палове ХХ стагоддзя. Старыя сарты часнаку, якія былі распаўсюджаныя ў нас раней, драбнейшыя, але лепш захоўваюцца, ім не трэба доўга сохнуць і яны радзей гніюць.

Каментары7

  • Мда
    18.09.2026
    Post Scriptum, вот тебе и подвижник, а сатану не разглядел.
  • Жвір
    18.09.2026
    Прыбалтыйскі ? Дзіўна. Добра памятаю, што ў нашым рэгіёне "зімовы" часнык называлі "маскаль" і ня надта цанілі, аддавалі перавагу "летняіу" (у яго не было тэй стрэлкі пасярэдзіне). Апошнім часам я такі й ня бачу больш. На кірмашыках яго не прадаюць, а ў крамах спрэс кітайскі...
  • чэсны часнык
    18.09.2026
    "на просьбу прадаць адну галоўку часнаку Ладзік адказаў адмовай. Ён нічога не прадаваў, таму проста падарыў госцю дзве."

    ага - "падарыў".. за грошы, якія мецэнаты яму прывезлі

Цяпер чытаюць

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?2

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?

Усе навіны →
Усе навіны

Наркагандляр застрэліў пад Купянскам шасцярых расійскіх вайскоўцаў8

«Для нас, БНФ, вылучэнне Шушкевіча было нажом у спіну». Навумчык і Статкевіч высвятляюць ролю Беларускага згуртавання вайскоўцаў71

Выйшла на свабоду апошняя група асуджаных па справе ваўкавыскага чата2

«Беларускую мову я люблю нават больш за рускую — яна бліжэй да сэрца». Мараканец 18 гадоў жыве ў Салігорску і не можа нацешыцца15

Ва Украіне запэўнілі, што ЗША працягваюць перадаваць разведвальныя звесткі2

За «апраўданне генацыду беларускага народа» будуць завочна судзіць Кацярыну Ваданосаву12

Закрываюць на рэканструкцыю касцёл на Кальварыйскіх могілках у Мінску

Беларуска з заробкам 2 500 BYN падарожнічае двойчы на год і ўжо наведала 34 краіны2

«Каб рабіць рэчы, у якіх я слабы». Стваральнік Linux патлумачыў, чаму любіць ШІ і які менавіта

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?2

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць