Свет55

Цімашэнка просіць свет зброяй абараніць Украіну ад Пуціна

Былы прэм'ер Юлія Цімашэнка заклікала свет адмовіцца ад палітыкі прымірэння агрэсара і прадаставіць Украіне прамую ваенную дапамогу. Пра гэта гаворыцца ў яе заяве, якую распаўсюдзіла прэс-служба.

Цімашэнка заявіла, што «час прымаць рашэнне. Суткі прымірэння агрэсара скончылася».

Яна падтрымала «правядзенне рашучай антытэрарыстычнай аперацыі з прыцягненнем Узброеных сіл Украіны».

«Больш за тое, прыйшоў час абвясціць пра арганізацыю агульнанацыянальнага супраціву расійскаму агрэсару ўсімі даступнымі метадамі, у тым ліку шляхам правядзення ўсеагульнай мабілізацыі», — заявіла Цімашэнка.

Яна таксама заклікала «лідараў усіх дзяржаў неадкладна прымяніць трэці ўзровень санкцый да Расійскай дзяржавы».

«Таксама я прашу лідараў свету аб прамой ваеннай дапамозе ўкраінскаму народу, які змагаецца за сваю свабоду, які гіне за гэтую свабоду. Я прашу лідараў свету дзейнічаць», — заклікала Цімашэнка.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку6

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Уночы над Гомельшчынай зноў лятаў рэактыўны дрон3

У Кобрыне тата пасадзіў 12‑гадовую дачку не ў тую маршрутку, а кіроўца хацеў высадзіць яе ў чужым горадзе16

Украінскія беспілотнікі атакавалі Екацярынбург

4 спосабы праверыць, хто спрабуе выкарыстаць ваш PESEL у Польшчы11

Яраслаў Пісарэнка: Аднойчы прачнуўся, паглядзеў на сябе ў люстэрка і зразумеў, што так жыць больш нельга2

Мінчанка брала ў знаёмых тэлефоны пазваніць і афармляла на іх крэдыты4

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца17

У Мінску адклалі пашырэнне трэцяй лініі метро да Зялёнага Луга, прыярытэтам зрабілі 4‑ю лінію4

Вашынгтон упершыню за некалькі тыдняў нанёс удары па Іране. Тэгеран у адказ атакаваў базы ЗША ў Іарданіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку6

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць