У Луганску перадумалі штурмаваць абладміністрацыю, але паставілі ўльтыматум да 16 красавіка
У Луганску актывісты, якія збіраліся штурмаваць будынак абласной адміністрацыі (АДА), на захоп так і не пайшлі. Затое перадалі абласной уладзе свае патрабаванні.
Зварот да аблдзяржадміністрацыі і аблсавета перад прысутнымі зачытаў адзін з актывістаў народнага апалчэння Луганшчыны, які прадставіўся Аляксеем.
У прыватнасці, мітынгоўцы патрабуюць, каб абласныя ўлады не падпарадкоўваліся Кіеву. Акрамя таго, ад мясцовай улады патрабуюць прызнанне «народнага руху»:
«Каб нас ніхто больш ніколі не называў сепаратыстамі, тэрарыстамі, бо такімі мы не з'яўляемся», — пракаментаваў Аляксей.
Трэці пункт — вызваленне ўсіх затрыманых прарасійскіх актывістаў.
Абласная ўлада павінна азнаёміцца з заявай і пазначыць сваю пазіцыю да 16 красавіка.
У адваротным выпадку актывісты гатовыя выбраць сабе новых дэпутатаў, больш за тое, калі іх не пачуе ўлада, яны не ручаюцца за свае далейшыя дзеянні.
На мітынгу каля АДА былі заўважаныя казакі з шэўронамі РФ.
У гэты момант актывісты пакідаюць плошчу каля адміністрацыі.
Цяпер чытаюць
«Галоўнае не забываць падзараджаць не толькі тэлефон, але і сябе самога». Як украінскі вайсковец жыве з двума электрастымулятарамі. І што ў яго з сэксам?
«Галоўнае не забываць падзараджаць не толькі тэлефон, але і сябе самога». Як украінскі вайсковец жыве з двума электрастымулятарамі. І што ў яго з сэксам?
«Галандскі архітэктар», які адбудаваў Вострую браму і паставіў сабе дом-крэпасць у Гайцюнішках, аказаўся ніякім не галандцам. Але яго спадчына захапляе
Каментары