У Данецку з фасада будынка абласной адміністрацыі невядомыя знялі герб Украіны.
Гэтыя мужчыны былі ў чорных балаклавах і цывільным, пры гэтым адзін — у ваеннай форме.
Масіўны герб памерам каля двух метраў быў зняты з дапамогай трасоў і скінуты на зямлю. Пры дэмантажы гучаў «Рускі марш».
За гэтым дзеяннем у захопленага будынка АДА назірала невялікая колькасць прарасейскіх мітынгоўцаў, якія сустрэлі падзенне дзяржаўнага герба з трыумфам.
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Каментары