Свет1414

Балгарыя дэмантавала трубы «Паўднёвага патоку»

17 красавік Еўрапарламент збіраецца разгледзець рэзалюцыю, якая прадугледжвае спыненне рэалізацыі праекта «Паўднёвы паток».

Балгарыя дэмантавала на сваёй тэрыторыі трубы нафтаправода «Паўднёвы паток» з першым зварным швом. Пра гэта паведамляе балгарскае выданне «Биволъ», перадае РБК-Украіна.

«Гэта адбылося пасля таго, як Еўрапарламент вырашыў, што праект «Паўднёвы паток» не павінен рэалізоўвацца», - адзначае выданне і выкладае фатаграфіі, як было да гэтага і стала пасля дэмантажу труб.

Першае зварное шво як сімвал пачатку будаўніцтва расейскага трубаправода праз тэрыторыю Балгарыі было зроблена ў кастрычніку 2013 пры ўдзеле прадстаўнікоў расійскай кампаніі «Газпром».

17 красавік Еўрапарламент збіраецца разгледзець рэзалюцыю, якая прадугледжвае спыненне рэалізацыі праекта «Паўднёвы паток». Яе падрыхтавалі прадстаўнікі Еўрапейскай народнай партыі, еўрапейскіх сацыялістаў, лібералаў, зялёных і кансерватараў.

«Паўднёвы паток» (South Stream) — расейска-італьяна-французска-нямецкі праект газаправода, які павінен быў прайсці па дне Чорнага мора з Анапскага раёна ў балгарскі порт Варна. Далей яго дзве галіны пройдуць праз Балканскі паўвостраў у Італію і Аўстрыю, хоць іх дакладныя маршруты пакуль не зацверджаны. Будаўніцтва газаправода пачалося 7 снежня 2012 і па плане павінна было скончыцца ў 2015 г.

Плануемая магутнасць «Паўднёвага патоку» — 63 млрд кубаметраў газу ў год. Ацэначны кошт праекта — 16 млрд еўра.

«Паўднёвы паток» ствараўся для дыверсіфікацыі паставак расейскага прыроднага газу ў Еўропу і зніжэння залежнасці пастаўшчыкоў і пакупнікоў ад краін-транзіцёраў, у прыватнасці ад Украіны і Турцыі. «Паўднёвы паток» лічыўся канкурэнтным праектам планаванага газаправода «Набука», які павінен прайсці адразу ў Еўропу на поўдзень ад Расеі і які падтрымліваюць Еўрасаюз і ЗША.

Каментары14

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Памерла 39-гадовая экс-палітзняволеная Ганна Кандраценка. У калоніі ў яе знайшлі рак, але не вызвалілі27

Памерла 39-гадовая экс-палітзняволеная Ганна Кандраценка. У калоніі ў яе знайшлі рак, але не вызвалілі

Усе навіны →
Усе навіны

Пасажыры будуць ведаць кошт паездкі ў таксі да яе пачатку?2

У Беларусі другі месяц запар падаюць продажы новых аўто. Чаму так адбываецца2

Аляксандр Кныровіч вылучаецца ў спікеры Каардынацыйнай рады10

Зяленскі 15 мая прыляціць у Стамбул, нават калі Расія адмовіцца ад спынення агню1

Паглядзелі, колькі просяць за арэнду лецішча недалёка ад Мінска. Ёсць варыянты ад 250 рублёў за месяц6

Кальцавая лінія мінскага метро будзе з 17 станцый. Якія будуць назвы і калі пачнецца будаўніцтва12

Брышцель стаў найлепшым бамбардзірам ЧС па пляжным футболе, Аўгустоў — галкіперам1

«Гэтая партыя прайграная». Беларускія даследчыкі — пра тое, у што ператварылася Акадэмія навук11

Трамп запатрабаваў ад Украіны пачаць перамовы з Расіяй3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерла 39-гадовая экс-палітзняволеная Ганна Кандраценка. У калоніі ў яе знайшлі рак, але не вызвалілі27

Памерла 39-гадовая экс-палітзняволеная Ганна Кандраценка. У калоніі ў яе знайшлі рак, але не вызвалілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць