Грамадства11

«Белавія» канчаткова адмовілася ад палётаў у Крым

 Авіякампанія «Белавія» прыняла канчатковае рашэнне адмовіцца ад выканання рэйсаў у Сімферопаль у гэтым летнім сезоне, паведаміў журналістам 18 красавіка ў Мінску генеральны дырэктар кампаніі Анатоль Гусараў. 

«Усім вядомая сітуацыя, якая адбываецца. Мы маем магчымасць выконваць палёты ў тым ліку і ў Сімферопаль, але попыт на гэты напрамак цягам лютага, сакавіка і пачатку красавіка ніжэйшы за мінулыя гады», — падкрэсліў Гусараў. 

«Мы ўважліва адсочвалі, аналізавалі, параўноўвалі з папярэднімі гадамі. Нават з ліку тых пасажыраў, якія забраніравалі або набывалі білеты на гэты напрамак, быў адток пасажыраў. Гэта значыць людзі здавалі білеты. Таму прынята рашэнне, што сёлета мы ў Сімферопаль рэйсы, на жаль, выконваць не будзем», — сказаў гендырэктар «Белавія».

На пытанне, ці можа гэтае рашэнне быць перагледжана на працягу летняга сезона, Гусараў адказаў адмоўна: «Гэтае рашэнне канчатковае, мы ўжо перанакіравалі самалёты па іншых напрамках, у тым ліку на выкананне чартарных рэйсаў». 

Рашэнне аб адмене летніх рэйсаў у Сімферопаль нацыянальная авіякампанія «Белавія» прыняла ў сувязі з іх «малой камерцыйнай загрузкай», заявіў 3 красавіка БелаПАН намеснік генеральнага дырэктара «Белавія» Ігар Чаргінец. Паводле яго слоў, гэтае рашэнне не звязана з прынятай 2 красавіка Еўракантролем забаронай на палёты ў Крым. «Мы прынялі рашэнне крыху раней. У панядзелак (31 сакавіка)», — сказаў Чаргінец. 

У папярэднія гады рэйс Мінск — Сімферопаль карыстаўся папулярнасцю ў пасажыраў.

«Непапулярны сёлета, — сказаў Чаргінец. — Рэч у тым, што гэты рэйс выконваецца ўсяго тры месяцы на год — з пачатку чэрвеня па канец жніўня. Калі ён зараз не прадаўся, то калі яго прадаваць тады? Браніраванні былі, але вельмі мала ў параўнанні з аналагічным перыядам, напрыклад, мінулага ці пазамінулага гадоў. У некалькі разоў меншы продаж. Зараз прыкладна 100 чалавек у адзін бок забраніравалі. У папярэднія гады ў некалькі разоў больш браніравалі». 

Разам з тым адміністрацыя Мікалаеўскай вобласці Украіны лічыць мэтазгодным адкрыццё чартарных авіярэйсаў з Мінска ў Мікалаеў.

Пра гэта паведаміў дырэктар дэпартамента эканамічнага развіцця, гандлю і турызму адміністрацыі Мікалаеўскай вобласці Міхаіл Тульскі 16 красавіка ў Коблеве (Беразанскі раён, Мікалаеўская вобласць) на сустрэчы з беларускімі журналістамі і прадстаўнікамі турфірм. Паводле слоў прадстаўніка адміністрацыі рэгіёну, вядуцца перамовы з беларускімі ўладамі, аднак прынцыповай згоды пакуль няма. «Мы мяркуем, што зносіны цераз чартарныя рэйсы або праз пастаянныя рэйсы Нікалаеў — Мінск дало б магчымасць забяспечыць нават бяспеку перамяшчэння, а самае галоўнае — зручнасць турыстаў», — зазначыў спецыяліст.

Каментары1

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць