Эксперты дапамаглі жанчыне аднавіць інфармацыю на рытуальнай таблічцы
Жыхарка Брэста расказала, што доўгія гады займалася пошукам месца пахавання маці на тэрыторыі суседняй дзяржавы.
Мэтай пошукаў было не толькі знайсці магілу, але і арганізаваць перапахаванне блізкага чалавека на радзіме, у Беларусі. Дзякуючы карпатлівай працы ёй удалося выявіць меркаванае месца пахавання.

Аднак узнікла сур'ёзная праблема: час не пашкадаваў металічную рытуальную таблічку. З-за карозіі і ўздзеяння прыродных фактараў надпісы на ёй сталі практычна нечытэльнымі, што не дазваляла дакладна пацвердзіць асобу пахаванага чалавека.

Выкарыстоўваючы спецыяльныя метады аднаўлення слабавідавочных запісаў, эксперты змаглі «прачытаць» тое, што схаваў час. Нягледзячы на значныя пашкоджанні паверхні таблічкі, удалося аднавіць прозвішча, імя, імя па бацьку, а таксама даты нараджэння і смерці чалавека, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.
Каментары