Урад Беларусі сваёй пастановай №414 ад 2 мая 2014 года распарадзіўся аб павелічэнні долі дзяржавы ў прадпрыемствах дрэваапрацоўкі за кошт бюджэту дзяржпадтрымкі.
Згодна з дакументам, доля дзяржавы (УФ) у ААТ «Барысаўдрэў» будзе павялічана на 343.939 акцый, ААТ «Віцебскдрэў» - на 523.042 акцыі, ААТ «Гомельдрэў» - на 1966004305 акцый, ААТ «Івацэвічдрэў» - на 27367 акцый, ААТ «Магілёўдрэў» - на 946.523 штук, ААТ «Мастоўдрэў» - на 419511920 акцый, ААТ «Рэчыцадрэў» - на 7.184.815 штук, ААТ «Фан-ДОК» - на 12.963.728 акцый, ААТ «Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат» - на 177741091 штук, ААТ «Беларускія шпалеры» - на 496.960 акцый.
Каментары