Свет6060

Баевікі ў Данбасе наступаюць, захапілі Марыупаль

Украінскія ўлады не здолелі аднавіць кантроль над Данецкай і Луганскай абласцямі напярэдадні абвешчанага сепаратыстамі рэферэндуму.

На 11 мая сепаратысты Данбаса абвясцілі аб правядзенні рэферэндуму аб стварэнні Данецкай і Луганскай народных рэспублік. Гэта, канечне, яшчэ горшы фарс, чым крымскі рэферэндум. Без спісу выбарцаў, без участкаў для галасавання. У рэгіёне ідуць баі, дзейнічаюць узброеныя групоўкі, і тут — плебісцыт.

Але арганізатары не асабліва дбаюць пра рэальнае галасаванне. Ім важна, каб не было нікога на месцах, хто б аспрэчыў вынікі.

Украінцы спрабавалі ліквідаваць баевікоў, але не здолелі. Яны спыніліся на подступах да Славянска, у прыгарадах Краматорска. Учора Нацыянальная гвардыя пакінула Марыупаль. Такім чынам, і гэты горад, дзе ўкраінцы супраціўляліся найдаўжэй, апынуўся ў руках баевікоў.

Чаму такое адбываецца? Сепаратысты выдатна ўзброеныя — іх лёгкае ўзбраенне нават лепшае, чым ва ўкраінскай арміі. Акрамя таго,

Украінскія сілавікі захоўваюць вернасць Украіне, але ваяваць да крыві ў масе сваёй не хочуць.

Тыповая сітуацыя: сепаратысты ўрываюцца на памежны пост, пачынаюць страляць. Памежнікі адыходзяць. Праз мяжу праязджае канвой з расійскімі «добраахвотнікамі» і зброяй, сепаратысты з'язджаюць, украінскія памежнікі вяртаюцца на пасты.

Учора баевікі напалі на санаторый, дзе былі размешчаныя салдаты Унутраных войскаў. Адкрылі страляніну, і ўкраінцы здалі зброю. Тэрарысты захапілі некалькі соцень аўтаматаў.

Украінскія ўлады прызнаюць, што сепаратыстаў масава падтрымліваюць жыхары Данбаса.

Сацыёлагі аддаўна канстатавалі, што рэгіён падзелены напалам. Палова жыхароў хацела б аб'яднання з Расіяй, другая палова — адзінства з Украінай.

Першая палова аказалася ўзброеная расійскай зброяй і гальванізаваная агрэсіўнай расійскай прапагандай. Яна мае неабмежаваныя фінансавыя рэсурсы ад Расіі і Януковіча. А другая палова — гэта людзі, у большасці сваёй не гатовыя да ўзброенай барацьбы, якая адна сёння вырашае будучыню рэгіёна.

Таму, нават калі рэальна заўтра прагаласуюць лічаныя працэнты выбарцаў на ўчастках, створаных для карцінкі расійскага тэлебачання, незалежнасць Данецкай рэспублікі будзе абвешчана пад дуламі аўтаматаў. І не толькі аўтаматаў — процітанкавых гранатамётаў і зенітных комплексаў.

Процістаяць такім планам можна толькі спосабамі ваеннага часу.

Але ўкраінскія ўлады не далі загаду бязлітаснага адстрэлу кожнага чалавека са зброяй, не закрылі межаў, не ліквідавалі Кампартыі і Партыі рэгіёнаў як структур, што, фактычна, дзейнічаюць на развал краіны. Не далі загаду — бо не хацелі антаганізаваць мясцовае насельніцтва. А яшчэ баяцца адкрытага расійскага ўварвання.

Няма сумневаў, што пасля ўсталявання кантролю над Данбасам баевікі пераедуць у Харкаў і Запарожжа. І так далей.

Неабвешчаная вайна ва Украіне можа зацягнуцца на неакрэслены час.

Каментары60

Цяпер чытаюць

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Усе навіны →
Усе навіны

Калумбійскіх «какаінавых бегемотаў» гатовыя прыняць у Індыі1

У цэнтры Мінска кіроўца «Ламбаргіні» на расійскіх нумарах спрабаваў падрэзаць трамвай. Той аказаўся мацнейшым14

У Аб'яднаным пераходным кабінеце рупяцца пра «візу маладога беларуса». Што гэта такое?13

У «Мінск-Свеце» вароны звілі гняздо проста на вежавым кране і цяпер патрабуюць ад кранаўшчыка «хабар»3

У прэстыжным раёне Лондана з'явілася новая скульптура Бэнксі1

Мама Ксюшы Маісеенкі, якой збіралі грошы на лячэнне ад СМА, запісала відэазварот з просьбай дапамагчы ёй вярнуць дзяцей3

У Магілёве падчас руху загарэўся новы тралейбус1

Скандальны беларускі футбаліст вярнуўся на радзіму. Але хапіла аднаго матча, і яго выганяюць з чарговай каманды

У Маскве заявілі, што ў Кіева згоды на перамір'е ніхто і не пытаецца. Хапае і рашэння Пуціна8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць