Свет

Турцыю абавязалі выплаціць Кіпру 90 млн за ўварванне ў 1974 годзе

Еўрапейскі суд па правах чалавека (ЕСПЧ) сваім рашэннем абавязаў Турцыю выплаціць Кіпру кампенсацыю за ўварванне на востраў у 1974 годзе і яго падзел.

Між тым, яшчэ да вынясення такога рашэння ўлады Турцыі заявілі, што яно не будзе для іх «ні абавязковым, ні ўяўляць якой-небудзь каштоўнасці».

Дзяржава-адказчык павінна «на працягу 3 месяцаў выплаціць дзяржаве-пазоўніку 30 млн еўра, а таксама іншыя падатковыя выплаты ў якасці кампенсацыі за пакуты, прычыненыя сем'ям загінулых», — зачытаў прысуд суддзя Жосеф Касадэваль, перадае Еўраньюс.

У агульнай колькасці ЕСПЧ абавязаў Анкару выплаціць 90 млн еўра, у тым ліку 60 млн еўра — за маральную шкоду, прычыненую грэка-кіпрыётам, якія пражываюць на паўвостраве Карпас. Размяркоўваць кампенсацыі ўпаўнаважаны ўрад Кіпра.

Нагадаем, у 1974 годзе кіруючыя ў Афінах «чорныя палкоўнікі» аб'явілі аб далучэнні Кіпра да Грэцыі. Турцыя пад падставай абароны турэцкага насельніцтва ўвяла войска ў паўночную частку выспы. Утвораную там Турэцкую рэспубліку Паўночнага Кіпра ў свеце прызнала толькі Турцыя. Згодна з рашэннем ЕСПЧ,час, які прайшоў з моманту падзелу, не здымае з Турцыі адказнасць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Усе навіны →
Усе навіны

З кім людзі гатовыя дзяліцца больш ахвотна, а з кім — менш, і пры чым тут палітыка?

«Ціса» ў Венгрыі атрымала нават больш парламенцкіх мандатаў, чым меркавалася папярэдне6

Дзявятая планета Сонечнай сістэмы: ці блізкія мы да разгадкі яе таямніцы?3

Meta збіраецца праз штучны інтэлект звольніць 8 тысяч работнікаў3

Беларусы масава перасаджваюцца на горныя ровары5

У Германіі за год падстрэлілі каля 3 тысяч радыеактыўных дзікоў5

У клецкай паліклініцы пацыенты пабіліся за месца ў чарзе. Цяпер будзе суд

У «Вялікім камені» стварылі Інстытут выдатных інжынераў

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць