Свет33

Уначы на ўкраінска-расійскай мяжы ішлі баі

Баевікі некалькі разоў спрабавалі прарвацца з Украіны ў Расію.

Здарэнне адбылося ў Луганскай вобласці. Украінскі памежны нарад «Краснадон» вёў баі. Спачатку памежнікі заўважылі спробу трох КамАЗаў прарвацца па-за пунктам пропуску ва Украіну. На папераджальныя стрэлы яны не спыняліся. Тады ўкраінцы адкрылі агонь на паражэнне, пасля чаго грузавікі развярнуліся і з'ехалі на расійскую тэрыторыю.

Пасля гэтага ў аддзел памежнай службы «Станічная Луганская» прыехала група з 30 чалавек, узброеная аўтаматамі і кулямётамі. Яны запатрабавалі вызваліць памяшканне памежнага падраздзялення. Украінскія памежнікі адмовіліся і выклікалі падмацаванне. Пачаўся бой. Тэрарысты выкарыстоўваліся аўтаматы, кулямёты, гранатамёты і ручныя гранаты, аднак памежнікі атаку адбілі.

Яе паведамляе УНІАН, праз некалькі гадзінаў пачаўся другі штурм. На гэты раз баевікоў прыкрывалі снайперы. Але і гэтая атака была адбітая, як і наступная, якая пачалася праз гадзіну. Памежнікі знішчылі дзве агнявыя кропкі снайпераў і… дарожны каток, якім нападнікі спрабавалі зламаць браму, каб уварвацца на тэрыторыю падраздзялення. Сярод памежнікаў ёсць параненыя і кантужаныя. Пра страты тэрарыстаў нічога невядома.

УНН дадае, што каля памежнага пункта па-ранейшаму дзейнічаюць снайперы. Кіраўніцтва антытэрарыстычнай аперацыі паведамляе, што ў раён перакінутыя рэзервы памежнікаў, рыхтуецца сумесная аперацыя з мэтай ліквідацыі баевікоў.

Нагадаем, украінскія сілавікі папярэджвалі, што баевікі рыхтуюць прарыў праз мяжу ў Расію. З сабой яны збіраліся вывезці трупы загінулых у баях.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё месцазнаходжанне на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца2

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё месцазнаходжанне на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Усе навіны →
Усе навіны

Коля Лукашэнка ўсклаў кветкі ў Пхеньяне па просьбе Пуціна10

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты30

У СІЗА ў Гомелі быў здзейснены суіцыд

Прэзідэнт Літвы павіншаваў беларусаў з Днём Волі: «Ваша рашучасць і стойкасць натхняюць»5

Мацкевіч збірае палітыкаў на метадалагічную «гульню». Бабарыка едзе, Ціханоўская — пакуль не. Што адбываецца і колькі гэта каштуе?40

Віцебскі праўладны блогер прапануе выдаваць інтэрнэт па даведках4

Былая зорка «Белсата» Сяргей Падсасонны выходзіць замуж за польскага шляхціца71

У Вярхоўнай Радзе Украіны павіншавалі беларусаў з Днём Волі7

Падчас начной атакі ўкраінскіх дронаў у порце Выбарга быў пашкоджаны найноўшы расійскі ледакол1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё месцазнаходжанне на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца2

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё месцазнаходжанне на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць