Афіша

31 мая — гістарычная субота ў кнігарні «логвінаЎ»

31 мая ў менскай кнігарні «логвінаЎ» (праспект Незалежнасці 37а) адбудзецца прэзентацыя адных з самых папулярных кніжак на гістарычную тэматыку, выдадзеных у апошні час —«Балахоўцы: Сведчанні, дакументы, даследаванні» і «Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944—1953 г.): Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі». У сустрэчы прымуць удзел іх аўтары — гісторыкі Ян Шумскі і Юрась Юркевіч.

Аснову першай сярод згаданых кніг складае даследаванне эстонскага гісторыка Юрася Юркевіча «Стварэнне і дзейнасць Асобнага атрада БНР у Балтыі», прысвечанае спробам стварэння беларускіх вайсковых фармаванняў у Балтыі цягам 1919 г., а таксама нарыс «Балахоўцы», напісаны сучаснікам падзей, польскім афіцэрам Станіславам Лісам-Блонскім у 1920-я гг.

Акрамя гэтага, у кнізе дадаткова змешчаныя некаторыя малавядомыя ўспаміны і дакументальныя сведчанні, датычныя жыцця і дзейнасці Станіслава Булак-Балаховіча і яго вайсковых фармаванняў, а таксама спіс усіх жаўнераў Асобнага атрада БНР па стане на канец 1919 г.

Выданне ілюстраванае, у тым ліку каляровымі ілюстрацыямі.

Як адзначае гісторык Андрэй Вашкевіч, кніга Яна Шумскага «Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944—1953 г.): Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі» – «выдатнае грунтоўнае даследаванне, якое варта ацаніць як адну з найлепшых кніг па гісторыі на беларускую тэматыку… Гэта кніга аб падзеях, якія, як ужо здавалася шмат каму, застануцца толькі ва ўспамінах старажылаў і за якія ніколі не возьмецца ніхто з гісторыкаў».

На сустрэчы будуць таксама прадстаўленыя іншыя гістарычныя выданні.

Пачатак сустрэчы а 18.00. Даведкі па тэлефоне (29) 550 7969.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей4

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

«Цуды апакаліптычнага свету». На Данбасе птушкі віюць гнёзды з дронавага оптавалакна4

Дзмітрый Калдун паказаў сваё лецішча пад Мінскам. Ён змагаецца за свой газон з градкамі жонкі9

«За год можна зарабіць на кватэру ў Мінску». Беларуска расказала, як паехала працаваць у горад будучыні16

У Гродзенскім заапарку стары воўк памёр, дачакаўшыся ваўчанят сабе на замену5

Як здымалі «Адысею» — такі маштаб уражвае нават Галівуд. Мэту Дэйману і Роберту Пацінсану давялося прайсці праз сапраўдныя выпрабаванні16

Жаночы «Ралан Гарос» выйграла расіянка2

83‑гадовы Пол Макартні зноў узначаліў брытанскі хіт-парад. Гэта для яго ўжо 24‑ты раз7

Беларусам дазволяць мець толькі адну невялікую копанку13

У Цюмені загарэўся буйны НПЗ. Ад Украіны датуль 2000 кіламетраў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей4

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць