У Горлаўцы з папраўчай калоніі баевікі выкралі свайго паплечніка і зброю
У Данецкай вобласці, пад Горлаўкай баевікі выкралі з папраўчай калоніі №27 больш за 70 аўтаматаў Калашнікава і вызвалілі аднаго з асуджаных.
Пра гэта паведамляе Gorlovka.ua са спасылкай на супрацоўніка калоніі.
У пятніцу, 30 траўня, у калонію прыехалі каля 50 чалавек на трох легкавых аўтамабілях і грузавіку. На іх патрабаванне быў вызвалены адзін з асуджаных, якога яны забралі з сабой.
Тэрарысты вывезлі з калоніі больш за 70 аўтаматаў Калашнікава, патроны і магазіны да АК.
Захопленых начальніка калоніі і яго намесніка баевікі адпусцілі.
-
Пуцін на закрытай сустрэчы з буйнымі бізнэсменамі прапанаваў ім добраахвотна прафінансаваць вайну з Украінай
-
У ЗША збіраюцца выпускаць даляры з подпісам Трампа
-
«Трэба сесці і размаўляць. Калі не атрымліваецца — устаць і пайсці». Коўл заявіў пра неабходнасць дыялогу паміж Беларуссю і Літвой на ўзроўні міністраў замежных спраў
Каментары