Спорт1616

За каго будуць заўзець беларусы на чэмпіянаце свету?

Апытанне «НН».

Юлія Ляшкевіч, рэкламны кансультант: «Італія. Мне падабаецца стыль гульні гэтай каманды. Некаторыя не любяць італьянцаў, бо, забіўшы гол, яны могуць адысці ў глухую вязкую абарону, а я люблю. І яшчэ мне падабаецца, што ў самых складаных сітуацыях яны могуць дамагчыся свайго».

Міхась Мазанік, машыніст цягніка: «Буду заўзець за Германію. Апошнія два мундыялі для іх скончыліся не вельмі ўдала — другое і трэцяе месцы. Спадзяюся, што на гэты раз будуць першыя. І па складзе яны вельмі моцныя. Таксама буду падтрымліваць Бельгію, Паўднёвую Карэю і Алжыр, бо яны супернікі Расіі».

Аляксей Важнік, менеджар па рабоце з кліентамі: «Буду заўзець за Англію, таму што мне заўсёды было цікава падтрымліваць гэтых небаракаў. Яны амаль кожны чэмпіянат свету маюць адзін з найлепшых складаў, але не вырашаюць пэўныя псіхалагічныя праблемы, часта —менавіта лідараў каманды (Гаскойн, Бэкхем, цяпер — Руні?). У гэтам годзе Ходжсан прывёз перспектыўную маладую каманду, якая можа пераламаць традыцыі».

Ірына Козлік, карэспандэнт «Комсомольской правды в Беларусі»: «За іспанцаў. І крыху за немцаў. Апошнія сем гадоў заўзею за іспанцаў. Проста супалі іх грандыёзныя поспехі і мая любоў да гэтай краіны. Люблю «Барселону», падабаецца «Рэал». Была з цікавасці на стадыёнах у Барсе і Мадрыдзе. Іспанская зборная падаецца мне ідэальнай камандай — найлепшыя футбалісты дзвюх каманд гуляюць у ёй».

Якуб Трафімовіч, праекціроў-шчык тунеляў: «Англія — баланс маладых і ўзроставых гульцоў, пачалі гуляць больш дынамічна — гэта ўжо не той ангельскі футбол, які мы звыкліся бачыць. Бельгія — найлепшыя маладыя гульцы Еўропы, магчыма, нават свету, амаль кожны з іх — зорка свайго клуба. Уругвай —добрая лацінаамерыканская каманда, там ёсць Суарэс, які цягне «Ліверпуль» і які зможа выцягнуць Уругвай, а Кавані яму ў гэтым дапаможа!»

Вера Перагудава, дызайнер: «За Партугалію. Заўзею за іх з дзяцінства. Да таго ж на апошнім Еўра яны паказалі сябе някепска, выйшлі ў паўфінал».

Віталь Цыганкоў, журналіст радыё «Свабода»: «Прызнаюся, у мяне няма на гэтым чэмпіянаце адназначна ўлюбёнай каманды, якой я гатовы аддаць усю сваю заўзятарскую душу. Проста я не належу да той катэгорыі людзей, якія дзесяцігоддзямі заўзеюць за нейкую адну каманду, незалежна ад яе вынікаў і якасці гульні. Я хварэю за якасць і прыгажосць футбола, таму часта мае сімпатыі нараджаюцца толькі ў працэсе чэмпіянату, калі нейкая зборная ярка і прыгожа сябе праяўляе — на апошнім мундзіялі такой камандай для мяне стала Германія.

Магу сказаць, каму я не жадаю перамогі ў Бразіліі: гэта Іспанія, якая даўно ўжо мяне прытаміла сваім стылем гульні і надакучыла сваімі перамогамі. Няма за каго зачапіцца мне і ў зборнай Бразіліі — надзіва, там не відаць суперзорак (Неймар пакуль не цягне), і таму ты не разумееш, хто ж можа выклікаць тваю сімпатыю. Лакальных поспехаў зычу Паўднёвай Карэі (выхад з групы), Уругваю (паўфінал), Галандыі (традыцыйна)

А вось дзве каманды, якім мне хочацца зычыць удачы – гэта Германія (за свой вясёлы атакуючы стыль) і Аргенціна. Аргенціна – выключна з-за Месі. Я разумею, што калі нацыянальная каманда зноў праваліцца на чэмпіянаце свету, то Месі, не гледзячы на ўсе клубныя поспехі, ніколі не будзе разглядацца ў футбольнай гісторыі на ўзроўні Пеле, Марадоны, Зідана, Круіфа. А ён гэтага заслугоўвае».

Аляксандр Пашкевіч, гісторык, рэдактар часопіса «Arche»: «За Боснію. Я звычайна на ўсіх спаборніцтвах сімпатызую невялікім краінам, мала вядомым сваімі спартыўнымі дасягненнямі. Перадусім, натуральна, еўрапейскім. На гэтым чэмпіянаце Боснія —акурат тое, што дадзенаму крытэрыю адпавядае».

Наталля Рудак, настаўніца: «Буду заўзець за Германію, бо з дзяцінства цікаўлюся нямецкай гісторыяй, культурай і спортам, шмат што ў маім жыцці звязана з гэтай краінай. Некалькі гадоў заўзею за «Баварыю» і нямецкую зборную, а прагляд спартовых перадач і чытанне артыкулаў —добрая і цікавая моўная практыка».

Аляксандр Зімоўскі, былы старшыня «Белтэлерадыёкампаніі»: «Заўзятар з мяне не вельмі, таму буду глядзець немцаў, у асноўным я за іх заўзею, але без фанатызму».

Зміцер Салошкін, лекар: «Іспанія. Падабаецца гульня каманды, якую яны паказваюць апошнія гады. Падабаецца краіна. Людзі. Тэмперамент. Жарсць павінна перамагаць разлік!А яшчэ Чылі. Абавязкова туды хачу з'ездзіць. Хаця гульняў зборнай не бачыў».

Мікалай Халезін, кіраўнік «Свабоднага тэатра»: «Мой прыярытэт «трох'ярусны». У першую чаргу — за Англію; у другую, традыцыйна — за Партугалію. Трэці эшалон заўзення — некалькі краін: Бразілія, Іспанія, Уругвай».

Глядзі таксама: Футбол і фавэлы: сёння стартуе Чэмпіянат свету па футболе

Пяць каманд чэмпіянату, на якія варта звярнуць увагу

Каментары16

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Былога міліцыянера, які вярнуўся з Кеніі і вёў блог пра Афрыку, асудзілі за «распальванне варожасці»

Былога міліцыянера, які вярнуўся з Кеніі і вёў блог пра Афрыку, асудзілі за «распальванне варожасці»

Усе навіны →
Усе навіны

«Бачыш, палітыка не такая простая». Радаслаў Сікорскі падкалоў Ілана Маска1

Каля Лідскага замка ўладкуюць набярэжную для шпацыраў

«Патрыятычны» фонд Мікалая Карпянкова для школьнікаў, падобна, фінансуецца «Інтэгралам»3

У Мінску 88-гадоваму кіроўцу стала кепска за рулём, ён справакаваў аварыю5

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?7

«Гучная ноч у Кіеве, тата!» — дачка генерала Келага стала героем сацсетак6

У Гомелі сілавікі ўзнагародзілі таямнічых герояў. Хто яны?2

«Героі» за дзяржаўны кошт. Колькі ў Беларусі заплацілі з бюджэту медыйным тэлевядоўцам2

«Иль русский от побед отвык?» У цэнтры Мінска сёння дэкламавалі «Паклёпнікам Расіі» Пушкіна40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога міліцыянера, які вярнуўся з Кеніі і вёў блог пра Афрыку, асудзілі за «распальванне варожасці»

Былога міліцыянера, які вярнуўся з Кеніі і вёў блог пра Афрыку, асудзілі за «распальванне варожасці»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць