Грамадства66

Лукашэнка па-беларуску павіншаваў удзельнікаў фестываля Нацыянальнай песні ў Маладзечне

Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне ўдзельнікам і гасцям ХIV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі, што пройдзе 13-14 чэрвеня ў Маладзечне.

Сардэчна віншую вас з адкрыццём XIV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі.

Гэты прадстаўнічы культурны форум з гонарам выконвае пачэсную місію развіцця і папулярызацыі айчыннай літаратуры і музычнага мастацтва. На сцэнічных пляцоўках Маладзечна выступаюць самыя знакамітыя артысты, аб’яднаныя любоўю да роднага слова і песні. Адной з яго незабыўных старонак з’яўляецца конкурс маладых выканаўцаў,які адкрыў многім майстрам беларускай эстрады шлях на вялікую сцэну.

Сёлетні фестываль працягвае свае добрыя традыцыі і пашырае гарызонты, каб нагадаць нам лепшыя старонкі музычнай спадчыны і адкрыць новыя імёны сучасных кампазітараў, паэтаў і спевакоў. Яго разнастайная праграма, прысвечаная 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 45-годдзю легендарнага ансамбля «Песняры», стане яшчэ адным важкім укладам у патрыятычнае выхаванне грамадзян і ўмацаванне духоўнага адзінства народа.

Жадаю ўсім моцнага здароўя, невычэрпнага натхнення, новых творчых здзяйсненняў, шчасця і дабрабыту, а ўдзельнікам конкурсу – паспяховых выступленняў, — гаворыцца ў віншаванні.

Зазначым, што на мінулым тыдні па-беларуску было адпраўлена віншаванне з 80-годдзем Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны26

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе28

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

У акупаваным Севастопалі пачалі абмяжоўваць продаж прадуктаў у адны рукі5

Археолагі завяршылі сёлетнія раскопкі на Менцы. Што знайшлі?15

У Японіі на чатырох людзей напаў надзвычай кемлівы мядзведзь

Анулявалі вынікі на ЦТ школьнага выдатніка, які апублікаваў фотаздымкі тэставых заданняў9

У Гродне паставілі скульптуру аленя святога Губерта2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны26

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць