Здарэнні22

Да 16 гадоў пазбаўлення волі прыгавораны 80-гадовы жыхар Баранавіцкага раёна, які забіў равесніка-аднавяскоўца

За ўчыненне асабліва цяжкага злачынства асуджаны 80-гадовы жыхар сельскага населенага пункта Баранавіцкага раёна. 

Як паведаміў пракурор аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці Іна Пасюк, якая падтрымлівала дзяржаўнае абвінавачанне па справе, раніцай 21 лістапада 2013 года ў дом да 80-гадовага мужчыны прыйшлі два аднавяскоўцы: 77-гадовая жанчына і 80-гадовы мужчына. Разам яны распілі бутэльку гарэлкі. 

«З паказанняў жанчыны вынікае, што гаспадар дома намякаў ёй на блізкія адносіны. І калі пенсіянерка стала сыходзіць, той пачаў наносіць ёй удары металічнай палкай і металічнай качаргой у вобласць галавы, — расказала Пасюк. — Акрываўленую пацярпелую на вуліцы ўбачылі аднавяскоўцы. Яны звярнуліся да медыкаў, пасля чаго пенсіянерку, якой было нанесена не менш за восем удараў, даставілі ў бальніцу». 

Калі ўчастковы інспектар міліцыі прыйшоў у дом да пенсіянера, то знайшоў там збітага госця. Гаспадар дома нанёс яму металічнай качаргой і сякерай 18 удараў па розных частках цела. Праз сем дзён пацярпелы ад атрыманых траўм памёр у бальніцы. 

28 лістапада пенсіянера затрымалі. Яго віна была ўстаноўлена і пацверджана рэчавымі доказамі, паказаннямі сведак, пацярпелай і шэрагам экспертыз. Псіхіятрычная экспертыза ўстанавіла, што мужчына пры свядомасці. 

5 чэрвеня судовая калегія па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда на выязным пасяджэнні ў Баранавічах прыгаварыла яго да 16 гадоў і аднаго месяца пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, прызнаўшы вінаватым на падставе пп. 2 і 6 ч. 2 арт. 139 (забойства з асаблівай жорсткасцю заведама састарэлага) і арт. 153 (наўмыснае прычыненне лёгкага цялеснага пашкоджання, што пацягнула кароткачасовае расстройства здароўя) Крымінальнага кодэкса. 

Згодна з прыгаворам з абвінавачанага спагнана ў выглядзе кампенсавання маральнага ўрону на карысць двух сваякоў загінулага па 30 млн. рублёў кожнаму. 

Падчас папярэдняга расследавання і ў судовым пасяджэнні пенсіянер сваёй віны не прызнаў. Раней ён судзімы не быў. У доме, дзе было ўчынена забойства, абвінавачаны жыў адзін. 

Прысуд яшчэ не набыў законную моц і можа быць абскарджаны.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома2

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

Расія атакуе Чорнае мора, пад ударам украінскія парты і судны. Наколькі гэта крытычна?1

На галасаванне выставілі 10 варыянтаў дызайну новых еўрабанкнот3

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках4

Случ у Слуцку так зарасла, што плыні месцамі ўжо амаль і не відаць

Літоўская сям'я пайшла ў грыбы і сустрэла ў лесе страуса16

У Мінску затрымалі расійскага арганізатара буйной махлярскай схемы з «папяровым ПДВ». Што за яна?1

Наваполацкі макрушнік палічыў, што калі Расія плаціць за забойствы ўкраінцаў, то трэба наймацца. Але прагадаў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома2

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць