Улада33

Дарагое малако

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчу працягвае настойваць на падвышэньні закупачных цэнаў на малако на 25 адсоткаў

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчу працягвае настойваць на падвышэньні закупачных цэнаў на малако на чвэрць, паведамляе БЕЛТА.

Паводле словаў першай намесьніцы міністра сельскай гаспадаркі і харчу Надзеі Каткавец, з такой прапановай міністэрства зьвярнулася да Міністэрства эканомікі і ўраду. У Мінсельгасхарчы сваю прапанову абгрунтоўваюць тым, што ў суседніх краінах закупачныя цэны падвысіліся ў параўнаньні зь беларускімі ўдвая, а таксама даражэюць матэрыяльныя рэсурсы. Міністэрства выступае за паэтапнае падвышэньне закупачных цэнаў на малако. Пры гэтым адзначаецца, што гэта наўпрост не адаб’ецца на канчатковым кошце малака ў крамах. Паводле разьлікаў, калі закупачная цана павялічыцца на 25%, то ў крамах пакет малака будзе каштаваць на 8% больш.

На сёньня, паводле Н. Каткавец, нягледзячы на падвышаны попыт на прадукцыю, вытворчасьць малака амаль не прыносіць прыбытку. Таму Мінсельгасхарч настойвае на вырашэньні гэтага пытаньня да канца бягучага году.

Варта нагадаць, што пра неабходнасьць падвышэньня закупачных цэнаў на малако міністар Мінсельгасхарчу Леанід Русак заявіў яшчэ напрыканцы кастрычніка. Міністар ужо тады казаў пра адпаведную пастанову Савета міністраў аб павышэньні закупачных цэнаў на жывёлагадоўчую прадукцыю, якая мусіла зьявіцца ў бліжэйшы час.

Сямён Печанко

Каментары3

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны20

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Максім Знак рэанімаваў свой тэлеграм-канал

У Мазыры матацыкліст на хуткасці збіў 25‑гадовую маці, якая ішла з каляскай па пешаходным пераходзе8

Севярынец расказаў, як улетку 2020 года на Акрэсціна супрацоўнікі ізалятара перадавалі яму сала і ваду3

Трох палякаў з прымежжа асудзілі за кантрабанду беларускіх цыгарэт. Аднаму турму, астатнім — штрафы

«Хутка». Джон Коўл адказаў на пытанне, калі прыедзе ў Мінск3

Пуцін звольніў галоўнага захавальніка крамлёўскіх таямніц. Ён нарадзіўся ў Асіповічах19

Падчас паўторнага ўдару расіян па Харкаве загінулі пяцёра ратавальнікаў4

Беларускі выкладчык гандляваў адзнакамі ў расійскім авіяцыйным каледжы. Пяцёрка — 75 беларускіх рублёў4

Мінчук напаў у вагоне метро на хлопца, які прасіў пакінуць яго дзяўчыну ў спакоі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны20

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць