У Расіі, а следам за ёй і ў Беларусі, могуць быць забароненыя кеды і туфлі на высокім абцасе з-за паправак да тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза, паведамляе «Российская газета».
Запыт на забарону абутку на плоскай падэшве і на высокіх абцасах быў накіраваны з Дзярждумы кіраўніку Еўразійскай эканамічнай камісіі Віктару Хрысценку. Тлумачыцца гэта меркаваннямі артапедычнай бяспекі.
Як удакладняе «Российская газета», у выпадку дадання гэтых паправак у тэхрэгламент Мытнага саюза пад забаронай могуць апынуцца балеткі, кеды і туфлі на шпільках.
Раней стала вядома, што краіны Мытнага саюза, куды акрамя Расіі таксама ўваходзяць Беларусь і Казахстан, могуць ужо гэтым летам ўвесці забарону на сінтэтычную карункавую бялізну.
-
«Мануэла Лукашэнка». У Германіі кіраўніцу рэгіёна абразілі параўнаннем з беларускім дыктатарам
-
ЗША выпадкова дэпартавалі мексіканца, якога падазраюць у найбуйнейшым рабаванні каштоўнасцей у гісторыі краіны
-
У «Доме вольнай Беларусі» ў Львове ўшанавалі памяць Міхаіла Жызнеўскага. Там цяпер захоўваецца і помнік герою
Каментары