Культура1010

Што можна пабачыць у новым музеі Васіля Быкава ФОТАРЭПАРТАЖ

Сёння ў Мінску адчыніўся музей Васіля Быкава. Праўда, «у Мінску» — не зусім дакладнае вызначэнне.

Пад музей два гады таму было перададзенае лецішча пісьменніка ў дачным пасёлку «Ждановічы-6». Але і ад тых Ждановіч, што каля прыпынка зручнай гарадской электрычкі, пасёлак няблізка. Ён за вадасховішчам «Дразды».

Дарога да музея. Чырвонай лініяй паказаны шлях з праспекта Пераможцаў, сіняй — ад знешняга кола МКАД.

Таксама да музея можна даехаць аўтобусам №219 (ДС «Адоеўскага» — прафілакторый БНТУ), да прыпынку «РІВВІП паварот». Пасля, праўда, трэба яшчэ прайсці больш за кіламетр да дачнага пасёлка «Ждановічы-6».

Музей у дачным пасёлку «Ждановічы-6» (пазначаны чырвонай кропкай).

Дабірацца да яго найлепш машынай.

Пакуль едзеш лясамі, мінаеш масты і павароткі, трохі раздражняешся, што музей Народнага пісьменніка, імя якога вартае цэнтральных вуліц сталіцы, засунулі ў такі гушчар. А адзіная вуліца Быкава ў краіне, дарэчы, знаходзіцца ў тых самых Ждановічах. Гэта пытанні, якія не здымаюцца адкрыццём музея-дачы.

І ўсё ж лецішча Быкава — музей, якога ў Беларусі яшчэ не было. Ён пакідае надзвычай жывое ўражанне — нібы пабываў не на экскурсіі, а непасрэдна ў гасцях у Быкава.

Супрацоўнікі кажуць, што не плануюць ставіць абгародак і стэндаў,

а гэта значыць, што наведнікі змогуць асцярожна хадзіць па тых самых ходніках і кранаць тыя самыя рэчы, што і пісьменнік.

Пакуль адбылося толькі сімвалічнае адкрыццё музея. Стала знаходзіцца тут супрацоўнікі не будуць.

Каб наведаць музей Быкава, трэба папярэдне званіць у Дзяржаўны літаратурны музей (17) 3345621 і дамаўляцца на экскурсію на пэўны час. Білет, кажуць, будзе каштаваць каля 4 тысяч рублёў.

А загадчык гаспадаркай дадае, што ёсць яшчэ і такіх-сякіх прац па яго частцы: напрыклад, трэба рабіць сістэму супрацьпажарнай бяспекі. Сігналізацыя ўжо ёсць, але вокны першага паверха, замыкаючы, застаўляюць важкімі драўлянымі шчытамі — ад злодзеяў.

Дача ў Быкавых была цагляная, досыць прасторная, на два паверхі.

На першым — вялікая гасцёўня з вінтавой лесвіцай на другі паверх, за ёй куханька і дзверы ў прыбудаваны гараж.

На куханьку абавязкова зайдзіце: сцяну над пліткай размаляваў садавінай і гароднінай сам Быкаў,

заадно замаскіраваўшы пад яблык круглую каробку электраправодкі. На другім паверсе — галерэя з парэнчамі, з якой можна трапіць у працоўны кабінет Быкава і пакой Ірыны Міхайлаўны, а таксама на падшытую фанеркай мансарду. Ва ўсім будынку ёсць толькі адзін музейны стэнд у класічным разуменні. Ва ўсім астатнім

максімальна захаваны дачны побыт гаспадароў. Нібыта яны ад'ехалі кудысці на хвілін дваццаць, а вас пакінулі.

Музей будзе цікавы не толькі чыстым аматарам беларускай літаратуры.

Ён каштоўны і як музей гарадскога-дачнага побыту 1970-80-х. Там процьма добра забытых рэчаў, якія выдатна захаваліся: сіфоны для вырабу газіроўкі ў хатніх умовах, савецкая міні-лядоўня, раскладныя столікі, трохколавы «грузавы» ровар, сувеніры і ўпрыгожванні…

Надзвычайнае адзінства стылю.

У першы ж дзень,

апроч дэлегацыі пісьменнікаў, якія прыехалі на адкрыццё музея, яго наведвалі суседзі-дачнікі.

Дзеці з цікавасцю слухалі бацькоў, якія расказвалі, як самі малымі хлопчыкамі цішком заходзілі паглядзець на Васіля Быкава.

Каментары10

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь103

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

У Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга на возеры перакулілася судна. Ахвяр можа быць сотні3

Ракетным ударам украінцы знішчылі каля Данецка шасцярых афіцэраў з КНДР — Kyiv Post3

У Мазыры палаў будынак былой павятовай бальніцы пачатку XX стагоддзя4

Лукашэнка просіць выратаваць яго ад Пуціна — меркаванне Чалага35

«Для мяне гэты занятак — не каб пакласці паштоўку ці фотку ў шуфляду». Як і для чаго краязнаўца набывае старыя фатаграфіі з Беларусі2

У Іспаніі затрымалі беларуса, якога называюць адным з лідараў злачыннай міжнароднай хакерскай групоўкі

Telegram патлумачыў глабальны збой вайной на Блізкім Усходзе

Пскоўскі мастак захацеў паваяваць з бел-чырвона-белым сцягам, але нашкодзіў сабе самому8

ЕС падтрымаў значнае павышэнне пошлін на кітайскія электрамабілі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь103

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →