Аляксандр Лукашэнка правёў сёння рабочую сустрэчу са старшынёй Мінаблвыканкама Сямёнам Шапірам, на якой у тым ліку абмяркоўваліся вынікі работы эканомікі рэгіёну за мінулы перыяд 2014 года.
У першую чаргу кіраўнік дзяржавы пацікавіўся пытаннямі аптымізацыі. «Усё павінна быць разумна і прыносіць грошы. Гэта галоўнае», — падкрэсліў беларускі кіарўнік.
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што паводле свайго патэнцыялу Мінскі рэгіён практычна параўнальны з паловай краіны. «Як ідуць справы ў Мінскай вобласці, у тым ліку ў прамысловасці? — пацікавіўся ён. — Пры гэтым не трэба забываць, што прадпрыемстваў, якія нібыта не камунальнай уласнасці, у Мінскай вобласці для губернатара няма. Яны ўсе важныя, усе маюць значэнне, і за ўсе губернатар нясе адказнасць».
Акрамя таго, Лукашэнка запатрабаваў паведаміць аб працы па нарыхтоўцы і забеспячэнні якасці кармоў у сельскай гаспадарцы.
Сямён Шапіра падрабязна праінфармаваў кіраўніка дзяржавы аб развіцці рэгіёну.
Паводле яго слоў, нягледзячы на адставанне ў першым квартале, па выніках пяці месяцаў валавы рэгіянальны прадукт дасягнуў 104,2% да ўзроўню 2013 года. Нядрэнна спрацавала і прамысловасць — 106%, хоць па асобных напрамках і прадпрыемствам яшчэ неабходна прыкласці намаганні для павышэння эфектыўнасці.
Каментары