Здарэнні1111

У Мінску масава гандлююць наркотыкам, вырабленым з тытуню і фекаліяў ВІДЭА

Вось як гэта адбываецца:

У галоўнага нарколага Мінздароўя Івана Канаразава цікавімся, ці небяспечны насвай для здароўя.

«Гэта адназначна шкодна. 82% асоб, якія атрымалі рак ротавай поласці, — гэта спажыўцы насваю, — кажа спецыяліст. — Але ў Беларусі ёсць складанасць з аднясеннем гэтай сумесі да спісу наркатычных рэчываў. Справа ў тым, што наркотыкі трапляюць туды на падставе хімічнай структуры. А насвай — гэта сумесь, і якім чынам яе туды аднесці — незразумела».

Іван Канаразаў пералічыў інгрэдыенты насваю: тытунёвы пыл, гашаная вапна і… вярблюджы кізяк. Замест кізяку, як пра гэта шырока паведамляецца ў глабальным сеціве, у сумесь могуць дадаваць курыны памёт ці іншыя фекаліі жывёлы.

Усё гэта спажывец закладае за губу, а потым выплёўвае.

Спецыялісты падкрэсліваюць, што з-за фекаліяў ёсць рызыка падхапіць страўнікавыя інфекцыі.

Насвай не выклікае агрэсіўнасці. Спажыўшы насвай, чалавек не схопіцца за нож і не пойдзе рэзаць людзей. Але прывыканне да сумесі вельмі моцнае, і завязаць гэтак жа складана, як кінуць курыць.

На прэс-канферэнцыі, прысвечанай барацьбе з наркотыкамі, кіраўнік Упраўлення па наркакантролі МУС Мікалай Карпянкоў выказаўся і пра сітуацыю з насваем: «Мы разумеем, якую гэта нясе небяспеку для нашай няпоўнагадовай моладзі. Вельмі шмат грамадзян звяртаюцца да нас на гэты конт. Мы выязджалі, ставілі камеры і бачылі, як маладыя людзі па 13, 14, 15 гадоў спакойна купляюць насвай у распаўсюднікаў. Раўнадушна на гэта глядзець мы не маглі.

Аказалася, збыт гэтага рэчыва ў Беларусі арганізавалі тры чалавекі.

На іх была заведзеная крымінальная справа па артыкуле 233, частка 1 («Незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць»). За дзень яны гандлявалі і на 5, і на 10 тысяч долараў, атрымлівалі буйныя заробкі пры мінімальных укладаннях».

Крымінальная справа, пра якую выказаўся кіраўнік наркакантролю, расследавалася Следчым камітэтам каля года. Але нядаўна вытворчасць па крымінальнай справе была спыненая.

І сёння тыя самыя «каралі вярблюджых кізякоў» зноў адкрыта прадаюць насвай у цэнтры Мінска.

Існуе Дэкрэт №28, які забараняе распаўсюджванне насваю ў Беларусі. Але яго недастаткова. Гандляры сплачваюць невялікія штрафы і прадаюць далей.

«Мы перакананыя, што гэтыя несумленныя грамадзяне будуць затрыманыя і прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці. Як толькі мы разбярэмся з нашымі заканадаўчымі ініцыятывамі, абавязкова гэтую справу вырашым, — абяцае Мікалай Карпянкоў. — У нейкі са спісаў забароненых рэчываў насвай будзе ўключаны. І за збыт будзе крымінальная адказнасць». 

Афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова патлумачыла, што яе ведамства разумее важнасць і значнасць праблемы. Крымінальная справа ў дачыненні да гандляроў насваем сапраўды была спынена. Але здарылася гэта з-за прабелу ў заканадаўстве.

Паводле артыкула 233 Крымінальнага кодэкса, гутарка аб незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці можа весціся ў тым выпадку, калі дзейнасць ліцэнзаваная. А легалізаваць продаж насваю апрыёры немагчыма. Распаўсюд сумесі забараняе Дэкрэт №28. Выходзіць, незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці ў дадзеным выпадку няма. Такая вось калізія.

У дадзены момант, як паведаміла Юлія Ганчарова, прымаюцца меры для ліквідацыі прабелу ў заканадаўстве, які дазволіў рапсаўсюднікам насваю сысці ад крымінальнай адказнасці. 

Каментары11

Цяпер чытаюць

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі24

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У доме пад знос прадаюць аднапакаёўку амаль за $60 000. Гэта самая танная кватэра Мінска1

Іван Шамякін: прававерны камуніст і беларускі патрыёт да мозгу касцей. Алкаголь, ідэйнасць, пасылкі з Масквы: як гэта магло спалучацца?39

У ЗША мужчына пад выглядам агента ФБР спрабаваў вызваліць з турмы Луіджы Манджонэ3

Польскі трэвэл-блогер, які падарожнічаў па Беларусі і Расіі, расказаў пра хэйт, рэпутацыйныя страты і ўражанні ад паездкі11

Белыя мядзведзі на Шпіцбергене сталі таўсцейшымі і здаравейшымі, нягледзячы на знікненне лёду1

Трамп пагражае тарыфамі краінам, якія пастаўляюць нафту на Кубу1

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?18

Вытворчасць каньяку ў крызісе. Продажы ўпалі да мінімуму за 15 гадоў5

У Слоніме праваслаўны хор спявае песні на беларускай мове6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі24

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць