Ужо каля тыдня Вікторыя Азаранка, якая ўчора выбыла з Уімблдонскага турніру, ходзіць з фарбаванымі ў колеры аргенцінскага сцяга пазногцямі.

Такім чынам яна выказала сімпатыі камандзе, якую вядзе да перамогі на чэмпіянаце свету па футболе зорка іспанскай «Барселоны» Ліянэль Месі. У акаўнтах тэнісісткі ў сацсетках мільгаюць допісы ў падтрымку Леа, паведамляе Sport.tut.by.
Нагадаем, што Аргенціна выйшла ў 1/8 фіналу чэмпіянату свету (тры перамогі ў трох матчах), дзе згуляе са Швейцарыяй. А Месі дагнаў у гонцы бамбардзіраў Неймара.

Цяпер чытаюць
Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі
Каментары