Усяго патроху4343

Слонімскі ксёндз спявае маладым «Алілуя» Коэна падчас службы ВІДЭА

Цяпер такі сюрпрыз айцец Ігар Анісімаў робіць шматлікім парам, якія бяруць шлюб у яго касцёле, паведамляе сайт katolik-gomel.by.

Пробашч рымска-каталіцкай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Слоніме (Гродзенская вобласць) айцец Ігар Анісімаў праспяваў для маладых падчас вянчання знакамітую песню «Алілуя» Леанарда Коэна на расійскай мове.

Нядаўна каталіцкі святар з Ірландыі Рэй Келі стаў знакамітасцю на YouTube пасля таго, як праспяваў «Алілуя» на вянчанні пары ў яго прыходзе і набраў 35 млн праглядаў, гэта болей праглядаў, чым у выкананні песні самім Коэнам.

Як і ў выпадку з ірландскімі маладымі, беларуская пара і вернікі былі ў шоку ад сюрпрызу. У канцы песні нявеста нават заплакала, а ўвесь касцёл запляскаў.

Айцец Ігар цяпер у ад'ездзе, але katolik-gomel.by удалося пагаварыць з прыхаджанкай з Ліды Веранікай Вайчык, якая добра ведае, як спявае святар. Менавіта яна выклала ў інтэрнэт відэа з яго песняй, больш за тое — менавіта Вераніка параіла айцу Ігару праспяваць на шлюбе.

«Ён хацеў зрабіць нейкі асаблівы падарунак гэтай пары, і тады я паказала відэа ірландскага святара. Быў тэкст песні на расійскй, айцец Ігар крыху падкарэктаваў яго. І на шлюбе 7 чэрвеня ў канцы службы нечакана заспяваў. Усе былі ў шоку!» — распавядае Вераніка.

Пасля гэтага выпадку па Слоніме пачалі хадзіць чуткі аб незвычайным шлюбе, і іншыя пары ўжо чакалі такога ж падарунка. Каб не падмануць іх чаканні, айцец Ігар зноў заспяваў. Зараз гэта ўвайшло ў традыцыю.

У гэтым годзе айцу Ігару спаўняецца 40 гадоў, а свой пеўчы талент ён развівае яшчэ з маладосці. Падчас вучобы ў Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі ён спяваў у складзе групы «Ave».

— Я вельмі цаню і паважаю айца Ігара, сам ён вельмі сціплы, але таленавіты чалавек. У яго нялёгкі шлях у святарстве, часам бывае вельмі цяжка, такіх як ён трэба падтрымліваць! — кажа парафіянка.

Айцец Ігар родам з Магнітагорска (Расія), пасля атрымання пасвячэння ў 2001 годзе служыў у Лідзе і вясковай парафіі Гродзенскай дыяцэзіі, цяпер з'яўляецца пробашчам касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Слоніме.

Выкананне «Алілуя» а. Рэем Келі з графства Міт (Ірландыя) за тры месяцы больш чым 35 млн праглядаў.

Каментары43

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

У Лёзне раённая чыноўніца заклікала задаваць ёй пытанні, але адключыла каментары1

Расійскія ветэраны вайны з Украінай, якія вярнуліся з фронту, ужо забілі і пакалечылі больш за 1000 чалавек7

Зяленскі: Заўтра мы перададзім ЗША мірны план8

«Адключыліся мазгі, я проста бегла за аўтамабілем». У Мінску таксі ледзь не звезла немаўля6

Падчас выпрабаванняў новай зброі ва Украіне загінуў брытанскі вайсковец

МТЗ вывеў на выпрабаванні новы наймагутнейшы трактар ФОТЫ17

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ6

Лукашэнка падоўжыў на год бязвізавы рэжым для грамадзян еўрапейскіх краін3

Зяленскі пра выбары: Я заўсёды гатовы10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу53

Грамадствадапоўнена53

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць