Грамадства66

Прыватная кампанія купіла сядзібу ў Смілавічах за $24 тысячы 

Сядзіба ў Смілавічах, звязаная з імёнамі Агінскіх, Манюшкі, Ваньковічаў — першых велічынь беларуска-польскай культуры XIX стагоддзя, — прададзеная з аукцыёна. Новы ўладальнік — прыватная кампанія. Набыццё абыйшлося ў 24 тысячы долараў. Гэта менш, чым кошт самай сціплай аднапакаёвай кватэры.

фота: Віталь Гіль

Новы ўласнік абавязаны адрэстаўраваць будынак, а дакладней — тое, што ад яго засталося. Захаваліся толькі маляўнічыя руіны. Іх не мог па фінансавых прычынах акультурыць Смілавіцкі дзяржаўны аграрны каледж, якому да гэтага часу належала старажытная сядзіба.

Сённяшні ўладальнік заключыў дамову на доўгатэрміновую арэнду — 100 гадоў. Не менш за два гады спатрэбіцца на рэстаўрацыю. Тут можа з'явіцца музей. Праект лічыць дастаткова перспектыўным Уладзімір Шчасны, былы старшыня Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА: 

«Гэта, безумоўна, прыцягне ў Смілавічы яшчэ больш турыстаў. Вопыт ёсць. Па ініцыятыве Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА і пры фінансавай дапамозе гэтай міжнароднай арганізацыі, удзеле Нацыянальнага мастацкага музея ў гэтых краях некалькі гадоў таму быў створаны музей Хаіма Суціна. Калісьці ў Смілавіцкім палацы захоўвалася сусветна вядомая карціна Валенція Ваньковіча «Міцкевіч на скале Аю-Даг», якая сёння знаходзіцца ў варшаўскім Нацыянальным музеі. Сядзіба была значным культурным цэнтрам. Упэўнены, што калі да аднаўлення дваранскага гнязда прыцягнуць сапраўдных знаўцаў, гэты праект будзе мець поспех. Гэта актуальна ў сувязі з надыходзячым у 2019 годзе 200-годдзем Станіслава Манюшкі. Але ўвогуле лічу, што да продажу старадаўніх маёнткаў трэба ставіцца абачліва. Калі ў мясцовых уладаў была б магчымасць іх закансерваваць да лепшых часоў, гэта было б больш разумна, чым перадаць у прыватныя рукі. Тут трэба вельмі старанна ўзважваць усе «за» і «супраць».

Каментары6

Бондарава захацела двухмоўя, як у Фінляндыі. Мы таксама за1

Бондарава захацела двухмоўя, як у Фінляндыі. Мы таксама за

Усе навіны →
Усе навіны

З'явілася інфармацыя пра затрыманні на БЕЛАЗе. Праваабаронцы звязваюць іх з кпінамі з фірмовых ботаў23

13-гадовы хлопчык падпаліў у інтэрнаце сухое галлё. З яго бацькі спагналі 288 тысяч рублёў2

Самы вялікі карал у свеце знайшлі каля Саламонавых выспаў1

Амерыканка расказала, як выкладала ва ўніверсітэце ў Віцебску і нават дала пару ўрокаў міліцыі7

Андрэй Стрыжак абвясціў пра мабілізацыю службы эвакуацыі8

Шведы прадалі мабільнага распрацоўшчыка з беларускімі каранямі больш чым за мільярд даляраў1

Мінчанка расказала, як змагла правезці ежу праз беларуска-літоўскую мяжу9

Лісты палітвязня Вацлава Арэшкі з турмы напісаныя чужой рукой

Трамп выбраў Роберта Кенэдзі-малодшага міністрам аховы здароўя16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бондарава захацела двухмоўя, як у Фінляндыі. Мы таксама за1

Бондарава захацела двухмоўя, як у Фінляндыі. Мы таксама за

Галоўнае
Усе навіны →