Эканоміка1919

Лукашэнка: Галоўная задача — убраць палеглыя пасевы. Гэта мяне больш за ўсё хвалюе

Аляксандр Лукашэнка 25 ліпеня падчас рабочай паездкі ў Мінскі раён паставіў задачу ў кароткія тэрміны завяршыць уборку палеглых хлябоў, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Кіраўнік дзяржавы заслухаў аператыўную інфармацыю аб стане пасеваў зерневых культур. Ён падкрэсліў, што «самая галоўная задача, якая стаіць сёння перад аграрыямі, — максімальна хутка ўбраць гэтак званую палегліцу, каб не дапусціць страт ураджаю».

«Як бы ні было складана, гэты хлеб трэба ўбраць вокамгненна. Максімум тры-чатыры дні. Галоўная задача сёння — убраць палеглыя пасевы. Гэта мяне больш за ўсё хвалюе. Усё астатняе мы зробім, — сказаў Лукашэнка. — Шкада будзе хлеба, які вырас, калі мы яго не возьмем. Страціць такі хлеб — гэта злачынства».

Лукашэнка даручыў Камітэту дзяржкантролю і іншым спецыялістам пракантраляваць выкананне гэтага даручэння. 

«Праз два-тры дні праверце і знайдзіце, дзе кепска працуюць з палеглымі зерневымі. Гэта тычыцца ўсіх абласцей», — сказаў ён. 

Лукашэнка даручыў надаць пільную ўвагу структуры пасеваў і выкарыстоўваць найбольш устойлівыя гатункі. «Давайце пасеем тое, што, вы лічыце, здольнае выстаяць супраць ліўняў і іншага. Трэба рабіць усё для таго, каб захаваць ураджай і змагацца з гэтай палегліцай», — сказаў кіраўнік дзяржавы. 

Ён даручыў у наступным годзе такім чынам арганізаваць пасяўную ва ўсім Мінскім раёне, каб можна было параўнаць атрыманыя вынікі і вызначыць эфектыўнасць. 

Гаворачы пра структуры пасеваў, Лукашэнка запатрабаваў адмовіцца ад заведама стратных і даручыў Мінсельгасхарчу «больш дакладна даводзіць рэкамендацыі аграрыям па прадукцыйнасці і рэнтабельнасці тых ці іншых гатункаў і культур».

«Рабіце высновы з сёлетняй пасяўной і ўборачнай і выдавайце рэкамендацыі ўжо зыходзячы з вопыту», — адзначыў Лукашэнка. 

Кіраўніка дзяржавы праінфармавалі аб ходзе ўборачнай кампаніі і відах на ўраджай. Па стане на 25 ліпеня па краіне зерневыя і зернебабовыя культуры ўбраныя на 549 тыс. га, што складае 22,6% ад агульнай плошчы пасеваў. Намалочана больш як 2,1 млн. тон пры сярэдняй ураджайнасці 39 ц/га. Рапс ужо ўбраны на 94% плошчаў. Намалочана 753,1 тыс. тон пры сярэдняй ураджайнасці 22,5 ц/га. Чакаецца, што валавы збор зерня без уліку кукурузы ў сельгасарганізацыях у свірнавой вазе складзе амаль 8 млн. тон. 

Лукашэнка таксама наведаў у Мінскім раёне зернесушыльны комплекс, дзе азнаёміўся з арганізацыяй прыёмкі, сушкі, дапрацоўкі і захоўвання зерня і азімага рапсу. 

Каментары19

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Былы галоўны ідэолаг Беларусі прадаў дом у Драздах за $600 тысяч

Былы галоўны ідэолаг Беларусі прадаў дом у Драздах за $600 тысяч

Усе навіны →
Усе навіны

Ці спыніліся звальненні па палітычных матывах? Вось што расказалі ў некалькіх дзяржаўных арганізацыях6

Маладая дзяўчына ў Кітаі ніяк не можа спыніць аргазмы7

«Цімберлэйк, схадзі пакуры!» Хто з вядомых беларусаў прыйшоў на канцэрт Каржа34

Віталь Клічко: Кожны ў нашай дзяржаве, у нашай краіне стаміўся ад гэтай вайны6

У Варшаве прайшоў жаночы сняданак са Святланай Ціханоўскай7

Расію падазраюць у дыверсіі — забруджванні азербайджанскай нафты для Еўропы4

У Балгарыі патануў знакаміты расійскі тэатральны рэжысёр Юрый Бутусаў6

«Сітуацыя зараз на палітычнай арэне напружаная». Раёнка апублікавала каментары прыбіральшчыцы наконт інтэрв’ю Лукашэнкі журналу Time13

Фіцa параўнаў Украіну з травой падчас сэксу сланоў — МЗС Украіны адрэагавала10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы галоўны ідэолаг Беларусі прадаў дом у Драздах за $600 тысяч

Былы галоўны ідэолаг Беларусі прадаў дом у Драздах за $600 тысяч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць