Гомельскі абласны суд 31 ліпеня вынес прыгавор 55-гадоваму жыхару горада, які абвінавачваўся ў забойстве жонкі. Гамяльчанін прыгавораны да 17 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Як паведаміла БелаПАН пракурор аддзела пракуратуры Гомельскай вобласці Таццяна Роднева, мужчына на працягу трох дзён — з 9 па 11 лістапада 2013 года жорстка збіваў сваю жонку, што прывяло да яе смерці. Жанчыне 1960 года нараджэння ён нанёс 105 удараў, біў яе кулакамі, металічнай ножкай ад крэсла, металічнай часткай ад пыласосу. Збіваў з такой сілай, што пры аглядзе трупа высветлілася, што ў ахвяры адарваныя вушы. Пакой у доме быў у крыві. Паводле слоў суседзяў і дарослай дачкі загінулай, мужчына і раней біў жонку, яна неаднаразова хадзіла з сінякамі, але ў міліцыю не звярталася.
На судзе абвінавачваны поўнасцю адмаўляў сваю віну. Сцвярджаў, што ўдарыў жонку толькі раз, кінуўшы ёй у спіну табурэтку за тое, што не прыгатавала яму паесці. Паводле яго слоў, вярнуўшыся з працы, убачыў, што жонка збітая, выклікаў хуткую дапамогу. Але на момант прыбыцця хуткай жанчына была мёртвая, прычым экспертыза паказала, што смерць наступіла за некалькі гадзін да прыезду медыкаў.
Па паказаннях сведак, муж і жонка ўдваіх злоўжывалі спіртнымі напоямі. Муж патрабаваў ад жонкі, каб у доме заўсёды быў парадак, прыгатаваная ежа да яго прыходу, у выпадку ж «непаслухмянасці» збіваў жанчыну.
Абвінавачваны раней не быў судзімы, працаваў слесарам на адным з прадпрыемстваў Гомеля.
«Галоўнае не забываць падзараджаць не толькі тэлефон, але і сябе самога». Як украінскі вайсковец жыве з двума электрастымулятарамі. І што ў яго з сэксам?
«Галоўнае не забываць падзараджаць не толькі тэлефон, але і сябе самога». Як украінскі вайсковец жыве з двума электрастымулятарамі. І што ў яго з сэксам?
«Галандскі архітэктар», які адбудаваў Вострую браму і паставіў сабе дом-крэпасць у Гайцюнішках, аказаўся ніякім не галандцам. Але яго спадчына захапляе
Каментары