Нерухомасць11

Сярэдняўзважаны кошт метра жылля ў панэльным доме — 5,7 млн рублёў без аддзелкі

Сярэднеўзважаны кошт 1 кв.м у кватэрах тыпавых спажывецкіх якасцей жылых дамоў усіх канструктыўных схем, уведзеных у другім квартале 2014 года, склаў у цэлым па Беларусі Br6 598,8 тыс., з улікам аддзелачных работ — Br7 418,7 тыс.

Аб гэтым сёння ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БелТА паведаміў першы намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Аляксандр Кручанаў.

Паводле яго інфармацыі, сярэднеўзважаны кошт 1 кв.м у дамах у буйнапанэльным выкананні склаў Br6 365,3 тыс. з аддзелкай і Br5 708,3 тыс. - без уліку аддзелачных работ, у жылых дамах з цэглы і газасілікатных блокаў - адпаведна Br8 308,9 тыс. і Br7 324,7 тыс., у дамах іншых канструктыўных схем - Br7 921,7 тыс. і Br7 068,5 тыс.

«Сярэднеўзважаны кошт 1 кв.м быў сфарміраваны з улікам кошту 1 кв.м у так званых праблемных жылых дамах са звышнарматыўнымі тэрмінамі будаўніцтва, які значна ніжэйшы за кошт 1 кв.м жылых дамоў, уведзеных у эксплуатацыю своечасова», - растлумачыў першы намеснік міністра.

Аляксандр Кручанаў таксама паведаміў, што для зніжэння кошту будаўніцтва жылля для грамадзян, маючых права на льготны крэдыт, у Беларусі падпісаны ўказ нумар 270 «Аб рэалізацыі праграм дзяржаўнага заказу на будаўніцтва жылля» (ад 6 чэрвеня 2014 года). Згодна з гэтым дакументам у парадку эксперыменту ў 2014-2016 гадах па пераліку жылых дамоў, уключаных у праграмы дзяржаўнага заказу, для вызначэння кошту будаўніцтва і памеру крэдыту будзе выкарыстоўвацца кошт 1 кв.м, роўны прагнознаму паказчыку намінальнай налічанай сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў на месяц прыёмкі дома ў эксплуатацыю, устаноўленаму з улікам нарматыўнай працягласці будаўніцтва, вызначанай праектнай дакументацыяй, з прымяненнем каэфіцыента 1,2.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі29

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння ноччу было да мінус 27,6°C

У злітых файлах Эпштэйна ўсплыла яшчэ адна беларуска, мадэль і жонка футбаліста — расказваем, што пра яе вядома16

«У вас ёсць любімая песня?» Знаёмцеся з Максатам — самым вядомым стрыт-відэографам Мінска1

Чэмпіён Польшчы па боксе, што раптоўна вярнуўся ў Беларусь, патлумачыў нечаканае вяртанне10

Ціханоўскі выступіў у Кангрэсе ЗША31

Цана на золата зноў больш за 5000 даляраў за унцыю1

Былога мужа Джыл Байдэн затрымалі за забойства цяперашняй жонкі

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію4

Трамп заявіў, што Пуцін «стрымаў абяцанне» не абстрэльваць украінскія гарады на працягу тыдня10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі29

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць