Грамадства11

У Мінску будзе запушчаны пілотны праект па ўкараненні новай сістэмы платнай паркоўкі

На вуліцы Гікалы ў Мінску 1 верасня будзе запушчаны пілотны праект па стварэнні платнай паркоўкі з выкарыстаннем новых тэхналогій аплаты і кантролю, паведаміў на прэс-канферэнцыі 19 жніўня дырэктар Беларускай асацыяцыі экспертаў і сюрвеераў на транспарце Юрый Важнік. 

«Мы хацелі б радыкальна змяніць тэхналогію, адысці ад магчымай карупцыі і прыйсці да незалежнага спосабу ўплыву на паркоўкі, выкарыстоўваючы ў якасці прыярытэту вулічныя паркоўкі», — сказаў ён. 

Паводле слоў Важніка, вуліца Гікалы выбрана для пілотнага праекта, паколькі, нягледзячы на забарону, мінчане пакідаюць на ёй свае аўтамабілі, а размешчаныя ў гэтым раёне ахоўная стаянка і платная паркоўка пустуюць. 

Аплату паркоўкі на Гікалы можна будзе ажыццяўляць пяццю спосабамі: купіць талон на паркоўку ў кіёску «Мінсктранса», аплаціць паркоўку ў паркамаце і з мабільнага тэлефона — пры дапамозе SMS, USSD-запыту ці спецыяльнага дадатку для смартфонаў. 

Аплата паркоўкі будзе кантралявацца, а штрафы за неаплачаную паркоўку будуць накіроўвацца ўладальніку аўтамабіля па пошце, адзначыў Важнік. 

Ён таксама расказаў, што пасля рэалізацыі пілотнага праекта на Гікалы пачнецца інтэнсіўнае развіццё зоны платных парковак да другога кальца. «Гаворка ідзе пра мінімум 12 тысяч парковачных месцаў», — заявіў ён. 

Паводле слоў спецыяліста, стварэнне сеткі платных парковак дапаможа эколагам у барацьбе за пашырэнне выкарыстання мінчанамі грамадскага транспарту, паколькі паездка на асабістым аўтамабілі, напрыклад, на працу стане нявыгаднай, бо ўладальнік будзе вымушаны на ўвесь дзень пакідаць яго на платнай паркоўцы. «Хутчэй за ўсё, палова [аўтаўладальнікаў] пачне думаць пра паездку на грамадскім транспарце», — падкрэсліў ён. 

Акрамя таго, адзначыў Важнік, гарадскія ўлады разглядаюць магчымасць увядзення платы за праезд на аўтамабілі па цэнтры горада. «Праект ужо прарысаваны, сфармуляваны, але да яго трэба падрыхтаваць людзей», — сказаў ён.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу76

Грамадствадапоўнена76

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Расіянін з судзімасцю заняўся дабрачыннасцю ў Беларусі. У некаторых пасля дапамогі Дзядзі Яшы пачынаюцца праблемы14

Улюбёны ласунак зуброў назвалі ў паляўнічай гаспадарцы — яго даюць круглы год1

Стаматолаг з Мінска збіраецца бегчы 24 гадзіны3

Сырскі: Украінскія войскі з сярэдзіны лістапада змаглі вярнуць кантроль над часткай Пакроўска і цяпер утрымліваюць паўночную частку2

ЗША далі Зяленскаму дэдлайн да Калядаў, каб ён падпісаў мірны план12

Французскія феміністкі абураныя каментарыямі Брыжыт Макрон аб актывістках5

Зяленскі гатовы правесці прэзідэнцкія выбары цягам 60‑90 дзён6

Навукоўцы выпадкова адкрылі новы стан матэрыі — ні цвёрды, ні вадкі3

3‑гадовы індыец стаў самым маладым рэйтынгавым шахматыстам свету

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу76

Грамадствадапоўнена76

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць