Улада1111

На выбары месцам сустрэчы Мінска настойваў Пуцін, бо спадзяваўся такім чынам прынізіць еўрапейцаў

Перамовы аб арганізацыі сустрэчы ў фармаце Украіна — дзяржавы МС — Еўрасаюз працягваліся больш за два тыдні, пры гэтым па патрабаванні расійскага боку неаднаразова змянялася месца яе правядзення.

Пра гэта Еўрапейскай праўдзе паведамілі інфармаваныя дыпламатычныя крыніцы.

Паводле дадзеных суразмоўцы, варыянты перамоў у Маскве і Кіеве не разглядаліся як апрыёры невыканальныя. Першапачаткова гаворка ішла аб сустрэчы прэзідэнтаў Пуціна і Парашэнка «на нейтральнай тэрыторыі».

Спачатку кансультацыі вяліся аб двухбаковых перамовах, потым — аб шматбаковых.

«Першапачаткова былі сігналы пра згоду Пуціна на новую сустрэчу ў Нармандыі, па запрашэнні прэзідэнта Францыі Аланда. Ужо рыхтаваліся да яе. Але праз некалькі дзён Масква нечакана адмовілася ад сваіх слоў», — распавёў адзін з дыпламатаў.

Іншая крыніца ўдакладніла, што пасля ў якасці пляцоўкі разглядаўся Берлін, але таксама не была дасягнута згода бакоў.

Фармат з удзелам прэзідэнтаў краін Мытнага саюза з'явіўся па ініцыятыве Крамля.

На тым этапе было ўзгоднена іншае месца сустрэчы — сталіца Казахстана Астана. Паводле дамоўленасці, дасягнутай па дыпламатычных каналах, Украіна павінна забяспечыць удзел прадстаўнікоў ЕС, хоць Брусель у той перыяд не гарэў жаданнем станавіцца бокам перамоваў.

«Узгадніць гэта з ЕС было няпроста. Але як толькі мы гэта зрабілі, з Масквы паступіла новая пазіцыя — яны ўжо не хацелі ў Астану і паставілі ўмову, што сустрэча павінна адбыцца ў Мінску і толькі ў Мінску. Можаце ўявіць рэакцыю Еўракамісіі — бо яны паказальна ўстрымліваюцца ад кантактаў з уладамі Беларусі», — распавёў адзін з дыпламатаў.

Суразмоўца дадаў, што цяпер разглядаюцца магчымасці яшчэ адной сустрэчы Парашэнка-Пуцін, якая можа адбыцца на гэтым тыдні з удзелам іншага пасярэдніка.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Прахадныя балы ў медыцынскія ўніверсітэты ўпершыню істотна ўпалі ЛІЧБЫ

Прахадныя балы ў медыцынскія ўніверсітэты ўпершыню істотна ўпалі ЛІЧБЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Паўлу Міцкевічу, які з'ехаў з Беларусі яшчэ ў 2000-х, завочна прысудзілі пяць гадоў калоніі6

Зваршчык з Оршы загінуў на вайне. Жонка два гады білася за грабавыя — і ўсё ж выбіла іх9

На Гродна абрынулася моцная залева ВІДЭА2

У сталічныя крамы завезлі сападзілу. Колькі каштуе?4

Узбек прыляцеў працаваць у Беларусь, але не знайшоў тут працы. Вяртаўся дадому ён з дапамогаю дыпламатаў і на мыліцах4

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW X7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску47

Дакументальны фільм рэжысёра з Баранавічаў Андрэя Куцілы пакажуць на Венецыянскім кінафестывалі1

Вар'яцтва на аўкцыёне: за мінскую падсобку змагаліся 173 чалавекі

Пры атацы на турбазу ў акупаванай Кірылаўцы Запарожскай вобласці загінуў супрацоўнік Раскамнагляду, які ўдзельнічаў у «СВА», і яго дзеці6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прахадныя балы ў медыцынскія ўніверсітэты ўпершыню істотна ўпалі ЛІЧБЫ

Прахадныя балы ў медыцынскія ўніверсітэты ўпершыню істотна ўпалі ЛІЧБЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць