Сям'я Пятра Парашэнкі аблілася халоднай вадой, далучыўшыся да акцыі Ice bucket challenge ВІДЭА
Жонка і трое дзяцей Пятра Парашэнкі абліліся халоднай вадой у знак падтрымкі валанцёрскага руху ва Украіне і амерыканскай ініцыятывы ALS Ice bucket challenge.
Відэа гэтага працэсу апублікавалі ў Facebook-акаўнце прэзідэнта.
Сутнасць акцыі, якая прыйшла ва Украіну з-за мяжы, заключаецца ў тым, што чалавек, якому кінулі выклік, павінен абліцца ледзяной вадой і перавесці ахвяраванне дабрачыннай арганізацыі.
Першапачаткова гаворка ішла аб дапамозе асацыяцыі па вывучэнні бакавога аміятрафічнага склерозу, але ва Украіне многія ахвяруюць сродкі валанцёрам, якія дапамагаюць войску ці хворым дзецям.
Спадарыня Парашэнка атрымала гэтую эстафету ад міністра культуры Яўгена Нішчука і свайго сына Міхаіла.
Facebook прэзідэнта паведаміў, што сям'я прэзідэнта пералічыць сродкі руху «Валанцёрская сотня».
Марына Парашэнка ў сваю чаргу кінула выклік дырэктару Мастацкага арсенала Наталлі Забалотнай і дызайнеру Вікторыі Грэсь.
Цяпер чытаюць
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Каментары