Гісторыя1111

Форум «Аршанская бітва». Фельетон

Як бы рэагавала на падзеі 8 верасня 1514 года інтэрнэт-супольнасць? Спрабуем мадэляваць.

Бугагашанькі: Запасаемся папкорнам! #гетманАстрожскі рашыў паваяваць. Замест таго, каб сядзець пад венікам у Барысаве разам з каралём Жыгімонтам, пайшоў насустрач маскоўцам.

Барысавец: Я бачыў гэты дзвіж – ішлі да вакзала. Фігня нейкая, а не войска. Тры з паловай чалавекі і гарматы іржавыя.

Реаліст: А маскавітаў тым часам – 80 тысяч. Фоткі тут: #великийкнязьмосковский, #житиемое

Webdesign: Яны там што – фаташопам не карыстаюцца? Фоткі праўленыя ў Вардзе.

Khan Girey MC: У Ардзе? Прычым тут Арда? Я ўвогуле ў гэты кіпіш не лезу.

Sigismundus Rex: Ага, ты глядзіш, чым скончыцца.

Khan Girey MC:;)

Patryjot: Blin, zlosc razbiraje. I kamu davieryli kamandavac! Hety Astrozhski navat na bielaruskaj movie nie razmaulaje, na niejkaj trasiancy! Jak jon moza kahosci pieramahchy, kali karystajecca kirylicaj?!

Абазнаны: Астрожскі робіць памылку за памылкай! Вось асноўнае занатаваў:

1) Яго войска едзе на конях, а трэба ісці пешшу, іначай коні стомяцца і ад іх не будзе толку падчас бітвы. Дарэчы, і гарматы лепш, каб цягнулі людзі.

2) Ён абраў неправільную пару года: увосень часта бывае дождж, ад яго могуць паржавець даспехі і адсырэць порах.

3) Не знаю, што ў яго з правіянтам, але арганізму пры вялікіх фізічных нагрузках НЕАБХОДНЫЯ вітаміны: авакада, манга, персікавы сок.

4) Глупа сустракаць маскавітаў на мяжы: лепш даваць генеральную бітву пад Вільняй, тады матывацыя ў войска будзе вышэйшая. А маскавіты стомяцца, абрабаваўшы палову Беларусі.

5) І ўвогуле, генеральная бітва – глупства. Лепей нападаць малымі атрадамі і здавацца ў палон. А потым усім разам разарваць вяроўкі, захапіць зброю і нечакана напасці на ворага!

2Абазнаны: А ты сам хоць раз на вайне быў?

Абазнаны: Можна падумаць,мне ёсць час.

Реаліст: Маскавітаў нельга перамагчы. І вядзе сам Чаляднін! Трэба аддаваць Смаленск і Полацк.

Челяднин: Вчера на можайском бозаре подходит ко мне холоп, ложыт в руку 20 пенязей и говорит, чтобы я купил одну кольчугу. И такая вся Московия. Побидим!

миша: Слава Московии! Слава Челяднину-освободителю!

Пацыфіст: У краіны – гіганцкая замежная пазыка, а кароль Жыгімонт замест таго, каб рэфармаваць эканоміку, правакуе канфлікты на пустым месцы з Васілём ІІІ. Лепш бы рэалізоўваў экалагічныя праекты!

миша: зачем нам, жителям беломосковии, смоленск? Ведь это исконная московская земля – как про нее пушкин напишет: московских стен старинный щит. и вообще – мы один народ!

Валацуга 2миша: Гэта ты, троль казельскі? Дзве капейкі за пост, новы зіпун за перапост?

Бугагашанькі: Навіны з палёў! Астрожскі пераходзіць Крапіўну! Фоткі тут: #jury_radzivil

Абазнаны: Ідыёты! Трэба было пералятаць яе на паветраных шарах, каб коні не стаміліся!

Аршанка: мала таго, што месца выбраў няправільна, яшчэ і войска ў балота гоніць. Маскавіты яго раздушаць, як клапа.

Васіль: Князь Канстанцін – маскоўскі шпіён. Я дакладна ведаю! Па-першае, праваслаўны. Па-другое, ну падумайце: як можна было ўцячы з маскоўскага палону? Яму яўна дапамаглі

Khan Girey MC:

____________

Па-першае, праваслаўны.

Ах, прыняў бы ён іслам! Мы б з ім такое замуцілі!

Вадим: #ТупыеЛитвины продолжают озадачивать: Острожский загнал всю артиллерию в маленький лесок в тылу.

Віленчук: Мудазвон! Маскавіты адным махам забяруць усю артылерыю!

Драб 2Віленчук: Як забяруць? Яна ж у нашым тыле.

Віленчук 2Драб: Абыдуць з тылу і забяруць!

Драб 2Віленчук: Як абыдуць — за намі ж рака…

Віленчук 2Драб: Пайшоў ты!!!!

Абазнаны: Гарматы трэба было выстаўляць перад фронтам!

Вадим: Пушки нужно было отдать московитам — им нужнее.

Пацыфіст: Маскоўцам трэба было выдаць караля Жыгімонта! Тады і вайне канец! Пііііс!

Челяднин: Вчера на можайском базаре подходит ко мне холоп, ложит в руку 50 пенязей и говорит, чтобы я купил одну кольчугу. И такая вся Московия. Победим!

Канстанцін Іванавіч: У той кальчузе цябе, маскалік, і закапаюць.

Бугагашанькі: Ну паняслася! Пачалі біцца. Анлайн-трансляцыя тут.

Абазнаны: Ну хто ТАК ідзе ў атаку! Слоў няма! А коні! Коні якія стомленыя!

Васіль: Ну вось, што я і казаў – адступаюць.

Радимыч: Все вы – жители Вильни в первом поколении. Привыкли крестоносцев дубинами лупить в деревнях. Куда вам против великого князя московского!

Аршанка: Усе мужчыны — слабакі!

Вадим: даже отступить толком не могут – бросились кто куда врассыпную. Правильно про них Лобин напишет.

Васіль: І, як вынік, мы ўсе ў дупе: маскоўцы разбіваюць Астрожскага і забіраюць усе гар… Пачакайце — што адбываецца???????

Каментары11

Цяпер чытаюць

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Усе навіны →
Усе навіны

Замест металадахоўкі — дубовая драніца. У цэнтры Віцебска на месцы міліцыі адкрылася кавярня ў бездакорна адноўленым 200‑гадовым будынку10

«Людзі дамовіліся ў адзін час выйсці ў лакальныя ўчасткі і біць усіх актывістаў». Ігар Лосік расказаў пра бунт у Наваполацкай калоніі8

Турэцкага губернатара звольнілі за веласіпедныя легінсы ў абліпку13

Галкіпер Каба-Вэрдэ Вазінья, што стаў легендай чэмпіянату свету, знайшоў сабе новы клуб

Ратавальнікі патушылі пажар на «Інтэграле»

Галоўны пракурор Міжнароднага крымінальнага суда Карым Хан адхілены ад пасады праз абвінавачанні ў сэксуальных дамаганнях3

З букіністычных крам па ўсёй Германіі масава скупляюць кнігі. У чым прычына?11

У Польшчы праз адчыненае акно ў дом залез спалоханы лось ФОТА6

Пажары каля Мадрыда выйшлі з-пад кантролю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць