Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»55

Газавы ключ

Потым Пуцін прыляціць і спытае: мо' хочаце таньнейшага газу? :) А далей — загінаньне пальцаў. Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Зь беларускага боку пратачылася інфармацыя пра кашмарную цану, што заломвае "Газпром" на 2008 год — 165 даляраў за тысячу кубоў.

Сымптаматычна, што на сайце БЕЛТА адразу ж зьявілася даволі незвычайная для афіцыйных мэдыяў інфармацыя: прагноз інфляцыі на наступны год можа быць падвышаны да 10-11% (раней меркавалася 6-8%).

Нядаўна прадстаўнікі Нацбанку патрацілі шмат красамоўства, каб пераканаць насельніцтва, што ніякіх падстаў бегчы па ўклады перад Новым годам ня будзе.

У прыватнасьці, намесьнік Пракаповіча Павал Калавур на прэсавай канфэрэнцыі 27 лістапада заявіў: "Адназначна магу сказаць, што той сытуацыі, якая была пры канцы году летась і была зьвязаная з падвышанымі інфляцыйнымі ды дэвальвацыйнымі чаканьнямі на тле праблемаў з цэнамі на энэрганосьбіты, сёлета ня будзе".

І калі зараз улада мусіць ускосна прызнаваць пагрозу раскручваньня інфляцыйнай сьпіралі, то выглядае на тое, што сытуацыя на перамовах з "Газпромам" сапраўды сур'ёзная.

Зрэшты, ні для кога не сакрэт і шчыльная піяраўская супраца мэнэджэраў гэтай карпарацыі з Крамлём. Так што напальваньне цэнавых жарсьцяў можа быць і артпадрыхтоўкай перад візытам Пуціна ў Менск. Прыляціць і спытае: мо' хочаце таньнейшага газу? :) А далей — загінаньне пальцаў.

Разам з тым, апакаліптычныя прагнозы датычна лёсу незалежнасьці не аднойчы гучалі і раней. Аднак беларускае кіраўніцтва, падвесіўшы тое ці іншае прынцыповае для Масквы пытаньне — кшталту адзінай валюты (маўляў, падумаем, узважым), раз за разам атрымлівала тактычны выйгрыш у выглядзе пралянгацыі нейкіх ільготаў. А потым — прабачце!

Ня выключана, што падобная тактыка будзе ўжытая і гэтым разам супраць Пуціна. Менск папросіць тайм-аўт, каб яшчэ раз грунтоўна абмазгаваць варыянты Канстытуцыйнага акту. Па выніках перамоў бакі канстатуюць намер "паскорыць інтэграцыйныя працэсы" ці нешта падобнае. Цягам наступных некалькіх месяцаў расейскаму кіраўніцтву будзе па вялікім рахунку не да Беларусі.

Але ж і Пуцін добра вывучыў гэтую тактыку. Так што "газавы ключ" можа аказацца не адзіным у ягоным багажы.

Каментары5

Цяпер чытаюць

У перамовах з Коўлам гэтым разам бярэ ўдзел і Турчын. З амерыканскага боку Сміт змяніўся на Паніка5

У перамовах з Коўлам гэтым разам бярэ ўдзел і Турчын. З амерыканскага боку Сміт змяніўся на Паніка

Усе навіны →
Усе навіны

Сябар начальніка аховы Пуціна быў удзельнікам і спонсарам вяселля сына Трампа6

Знялі з пасады галоўнага міліцыянера Віцебшчыны4

Паміж Мінскам і Маладзечнам запускаюць паскораныя электрычкі3

У Гродне цалкам адмовіліся ад пракатных самакатаў і ровараў. Нібыта па просьбе жыхароў

Карціну, якая атрымала прыз на Венецыянскім фестывалі, у Ізраілі назвалі «здрадай дзяржаве»27

«Танечка была вельмі пяшчотнай і ласкавай». У Мінску развіталіся з жорстка забітай жанчынай3

Расійская агентура выкарыстала нейрасетку Claude для крадзяжу і для ўплыву на выбары2

У Мінску адкрыўся філіял Нацыянальнага мастацкага музея2

Белая ліса завітала ў двор пад Лагойскам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У перамовах з Коўлам гэтым разам бярэ ўдзел і Турчын. З амерыканскага боку Сміт змяніўся на Паніка5

У перамовах з Коўлам гэтым разам бярэ ўдзел і Турчын. З амерыканскага боку Сміт змяніўся на Паніка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць