Улада

Мясніковіч правёў двухбаковыя сустрэчы з кіраўнікамі дзяржаў і ўрадаў замежных краін

Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч правёў двухбаковыя сустрэчы з кіраўнікамі дзяржаў і ўрадаў замежных краін, якія ўзялі ўдзел у саміце ААН па пытаннях клімату 23 верасня ў Нью-Ёрку, паведаміла прэс-служба беларускага ўрада. 

У прыватнасці, ён абмеркаваў з прэзідэнтам Манголіі Цахіагійнам Элбэгдоржам ход падрыхтоўкі яго візіту ў Беларусь. «Былі адзначаны пэўныя поспехі ў рэалізацыі нашых сумесных праектаў і дамоўленасцяў, у першую чаргу гэта тычыцца транспартнага калідора. Тыя пагадненні і дамоўленасці, якія былі на стадыі рамачных пагадненняў, будуць раскрытыя і замацаваныя падчас візіту прэзідэнта Манголіі ў нашу краіну, які мае адбыцца. Міністэрствы транспарту адпрацавалі адпаведны пытанні. Гэта будуць дастаткова выгадныя для абодвух бакоў праекты», — цытуе прэм'ер-міністра Беларусі прэс-служба ўрада.

Мясніковіч прапанаваў мангольскаму боку «шырэй выкарыстоўваць магчымасці чыгуначнага транзіту праз Беларусь». Ён таксама заявіў аб гатоўнасці выдзялення Манголіі экспартнага крэдыту на куплю беларускай кар'ернай тэхнікі, прапанаваў падумаць над сумеснымі праектамі ў сферы сельскай гаспадаркі. «Мы стварылі пэўную інфраструктуру для таго, каб нашы «БелАЗы» маглі прадавацца і працаваць непасрэдна ў кар'ерах на радовішчах у Манголіі. У нас дастаткова амбіцыйныя планы па гэтым пытанні. Думаю, што продажы ў найбліжэйшыя год-паўтара будуць вылічацца дзясяткамі адзінак нашай цяжкай кар'ернай тэхнікі», — зазначыў прэм'ер-міністр. 

На думку бакоў, з адкрыццём пасольства Беларусі ва Улан-Батары эканамічнае супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі павінна быць істотна актывізаванае. Прэзідэнт Манголіі высока ацаніў ініцыятывы Аляксандра Лукашэнкі па вырашэнні ўкраінскага крызісу, паведамляе прэс-служба. 

Падчас перамоў з прэм'ер-міністрам Таджыкістана Кахірам Расулзада Мясніковіч прапанаваў яму наведаць Беларусь у лістападзе—снежні гэтага года. Абмеркаваны перспектывы закупкі беларускай кар'ернай тэхнікі, зборкі трактароў у Таджыкістане, пастаўкі беларускай сельгаспрадукцыі. 

З першым віцэ-прэм'ерам Туркменістана Рашыдам Мерэдавым кіраўнік беларускага ўрада падрабязна абмеркаваў падрыхтоўку запланаванага на кастрычнік візіту ў Беларусь прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава. Бакі разгледзелі пытанні, звязаныя з будаўніцтвам Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната. 

Апрача таго, адбыліся сустрэчы Міхаіла Мясніковіча з прэзідэнтам Ірана Хасанам Рухані і прэзідэнтам Славеніі Борутам Пахорам.

Каментары

Цяпер чытаюць

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку6

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Уночы над Гомельшчынай зноў лятаў рэактыўны дрон3

У Кобрыне тата пасадзіў 12‑гадовую дачку не ў тую маршрутку, а кіроўца хацеў высадзіць яе ў чужым горадзе16

Украінскія беспілотнікі атакавалі Екацярынбург

4 спосабы праверыць, хто спрабуе выкарыстаць ваш PESEL у Польшчы11

Яраслаў Пісарэнка: Аднойчы прачнуўся, паглядзеў на сябе ў люстэрка і зразумеў, што так жыць больш нельга2

Мінчанка брала ў знаёмых тэлефоны пазваніць і афармляла на іх крэдыты4

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца17

У Мінску адклалі пашырэнне трэцяй лініі метро да Зялёнага Луга, прыярытэтам зрабілі 4‑ю лінію4

Вашынгтон упершыню за некалькі тыдняў нанёс удары па Іране. Тэгеран у адказ атакаваў базы ЗША ў Іарданіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку6

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць