Надвор'е22

З прыходам кастрычніка ў Беларусі пахаладае

Пра гэта паведаміў карэспандэнту БелТА начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў.

«У сезонным паніжэнні тэмпературы адбудзецца рэзкі скачок. Сярэднясутачная тэмпература апынецца на 1-3 градусы ніжэй за кліматычную норму, — адзначыў Дзмітрый Рабаў. — З пятніцы ўладу над надвор'ем возьме чарговы халодны антыцыклон, народжаны над Баранцавым морам».

У аўторак яшчэ захаваецца умерана-цёплае надвор'е. Месцамі пройдуць невялікія дажджы. Ноччу чакаецца плюс 6—11, днём — плюс 12—18 градусаў.

У сераду пахаладае.

Прычынай гэтага, па словах сіноптыка, стане халодны антыцыклон. Дзень пройдзе пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай будзе слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 1—8 градусаў, месцамі замаразкі да мінус 3. Днём паветра прагрэецца ад 8 да 15 градусаў цяпла.

З чацвярга па нядзелю таксама не будзе ападкаў.

У начныя і ранішнія гадзіны — слабы туман. На большай частцы тэрыторыі ноччу замаразкі ад 0 да мінус 4 градусаў, тэмпература паветра складзе 1—5 градусаў цяпла, месцамі да 6 градусаў. Днём чакаецца плюс 8—15 градусаў.

У цэлым у першыя дзесяць дзён кастрычніка чакаецца халоднае надвор'е.

У сярэднім па краіне тэмпература паветра першай дэкады складае плюс 8,1 градуса.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі3

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі

Усе навіны →
Усе навіны

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка10

Мінскія ўлады ўжо абмяркоўваюць ідэю Лукашэнкі запусціць трамваі ў метро14

Людзі спяшаюцца перабрацца з Расіі ў Эстонію1

Выйдзе працяг «Адзін дома» з Макалеем Калкіным

Мінчане купілі пустуючую хату за 2300 рублёў і вяртаюць яе да жыцця5

Чаму ўсё новае цяпер выглядае крыху вінтажным1

У Мінску прадаюць чарэшні па касмічнай цане1

Вадзім Галыгін: Я крыху стаміўся ад гумару. Хочацца паспрабаваць нешта іншае8

У Мексіцы затрымалі аднаго з найбольш шуканых наркабаронаў — за інфармацыю пра яго абяцалі $5 млн

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі3

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць