Свет99

СКР заявіў пра генацыд рускіх ва Украіне

Следчы камітэт Расіі распачаў крымінальную справу аб генацыдзе рускамоўнага насельніцтва на паўднёвым усходзе Украіны, паведаміў прадстаўнік ведамства Уладзімір Маркін.

Паводле яго слоў, на паўднёвым усходзе краіны, пачынаючы з красавіка 2014 года, прадстаўнікі палітычнага і ваеннага кіраўніцтва Украіны аддавалі загады, «накіраваныя на поўнае знішчэнне менавіта рускамоўных грамадзян».

Маркін таксама заявіў, што не менш за 2,5 тысячы жыхароў паўднёвага ўсходу Украіны загінулі ў выніку ваенных дзеянняў з прымяненнем ракетных сістэм залпавага агню невыбарчага дзеяння.

Ён дадаў, што ў выніку баявых дзеянняў былі знішчаныя і разбураныя больш за 500 жылых дамоў, бальніц і школ, а больш за 300 тысяч жыхароў, «баючыся за сваё жыццё і здароўе, вымушаныя былі пакінуць сталыя месцы свайго пражывання і шукаць прытулак на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі».

«Гэта проста трызненне. Такога роду справа з'яўляецца піяр-шумам, зробленым адмыслова для таго, каб абгрунтаваць правядзенне выбараў на Данбасе, каб цалкам аддзяліць Данбас ад Украіны.

Усё гэта супадае па часе з заявамі, зробленымі на мінулым тыдні, аб правядзенні выбараў у так званы орган кіравання Данецкай і Луганскай народных рэспублік», — заявіў у адказ дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка ў інтэрв'ю Бі-Бі-Сі.

«З гэтай жа мэтай было абвешчана аб масавых пахаваннях мірных жыхароў, якіх быццам бы расстрэльвалі прадстаўнікі ўкраінскай арміі.

Гэта толькі дадатак да піяр-шуму, абгрунтавання таго, што так званая Наваросія аддзяляецца ад Украіны», — дадаў ён.

Кіеў абвінавачвае Маскву ў ваеннай падтрымцы сепаратыстаў самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік.

Добраахвотнікі і злачынцы

У вераснёвым дакладзе праваабарончай арганізацыі Amnesty International, даследчыкі якой размаўлялі з відавочцамі, гаворыцца, што ў дзеяннях як ўкраінскай арміі, так і яе суперніка ёсць прыкметы здзяйснення ваенных злачынстваў.

Так, некаторыя ўцекачы скардзіліся на невыбарчыя артылерыйскія абстрэлы з боку ўкраінскай арміі.

Іншыя распавядалі, што сепаратысты забівалі або выкрадалі іх суседзяў. Ёсць таксама сведчанні аналагічных дзеянняў добраахвотніцкіх фарміраванняў, якія дзейнічалі на баку ўкраінскай арміі.

Amnesty International патрабуе ад Кіева правесці дэталёвае расследаванне, пры гэтым праваабаронцы заяўляюць, што Масква ўдзельнічае ва ўзброеным канфлікце ва Украіне,

а, такім чынам, таксама нясе частку адказнасці за вайсковыя злачынствы супраць мірных жыхароў.

Расійскі бок абвяргае абвінавачванні ў прамым ваенным ўмяшанні, хоць, як заявіў на днях у інтэрв'ю тэлеканалу Bloomberg міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў, «мы ніколі не адмаўлялі, што там ваююць расійскія добраахвотнікі».

10 верасня ваенная пракуратура Украіны абвясціла аб пачатку расследавання ваенных злачынстваў, у якіх абвінавачваюцца байцы добраахвотніцкіх батальёнаў.

Па словах генпракурора Віталя Ярэмы, ёсць доказы датычнасці байцоў гэтых батальёнаў да розных злачынстваў, уключаючы разбойныя напады і рабаванні.

Расійскі бок раней абвясціў у міжнародны вышук кіраўніка МУС Украіны Арсена Авакава і днепрапятроўскага губернатара Ігара Каламойскага ў сувязі з крымінальнай справай «аб ўжыванні забароненых сродкаў і метадаў вядзення вайны, забойстве пры абцяжваючых абставінах, перашкодзе прафесійнай дзейнасці журналістаў і выкраданню людзей».

Да тых, хто ваяваў на баку данбаскіх сепаратыстаў, у расійскіх праваахоўных органаў пакуль што ніякіх прэтэнзій няма.

Каментары9

Цяпер чытаюць

У Мінску расчышчалі двор і адкапалі труп мужчыны

У Мінску расчышчалі двор і адкапалі труп мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп збіраецца павялічыць вайсковыя выдаткі ЗША да рэкорднага ўзроўню з 1950-х1

Ірак пачаў нацыяналізацыю найбуйнейшага замежнага актыву «Лукойла»4

Вынеслі мяккі прысуд берасцейцу, які пагражаў сілавікам нажамі1

Лукашэнка: Тое, што адбываецца вакол нас, не залежыць ад нас. Шаленства і яшчэ раз шаленства18

Лукашэнка пра выкраданне Мадура: Гэта саступка Трампа вайскоўцам за Афганістан26

У Мінску не толькі заносы, але і заторы, і шматлікія аварыі3

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў19

Затрыманага ў Францыі расійскага баскетбаліста абмянялі на асуджанага ў Расіі француза1

У Беларусі пачалі ставіць банкаматы-рэсайклеры3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску расчышчалі двор і адкапалі труп мужчыны

У Мінску расчышчалі двор і адкапалі труп мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць