Капітан футбольнага клуба клуба вышэйшай лігі Швецыі «Бромапойкарна» Понтус Сегерстрэм 13 кастрычніка памёр ад раку галаўнога мозгу.
Злаякасная пухліна была дыягнаставана ў 33-гадовага футбаліста 11 жніўня, пасля таго як ён паскардзіўся на галаўныя болі.
Апошні раз на поле Сегерстрэм выходзіў 31 ліпеня ў матчы 3-га адборачнага раўнду Лігі Еўропы супраць «Тарына» (0:3).
«Для нас гэта вялікая трагедыя. Сегерстрэма ўсе паважалі. Два месяцы таму ён выглядаў здаровым, а цяпер яго ўжо няма», — падкрэсліў прэзідэнт «Бромапойкарна» Ола Данхард.
Каментары