Цэны прадуктаў устаноўленыя ў Вільні, уважаючы на іх гатунак. Ялавічына за фунт (0,41 кг) 28, 20, 16 капеек. Бараніна: задок — 16 капеек, перад — 12. Свініна свежая: шынка ці лапатка — 21 к., сала і здор — 22 к. Хлеб — 4 і 3 капейкі. Мука пшанічная за пуд ад 2 руб. 40 кап. Цукарпясок за пуд — 5 руб. 20 кап. Малака кварта — 8 капеек. Запалкі за дзясятак — 15 капеек. Цана «Нашай Нівы» за асобнік — 5 капеек. Хто будзе ў Вільні браць даражэй — можна цягнуць пад суд.
«НН». №41. 1914.
Чаму яны галасуюць за Лукашэнку? Чарнобыльскія тэрыторыі застаюцца чорным дном Беларусі. Сваіх грошай на вырашэнне праблемы няма. Расея на Чарнобыль грошай не давала і не дасць. Досыць грошай — трэба мільёны — на Чарнобыль мае Еўропа. Пасапраўднаму чарнобыльскія праблемы можна будзе вырашыць толькі з дапамогай еўрасаюзаўскіх інвестыцый. Гэта значыць — пасля Лукашэнкі. Таго самага, у якога так веруюць стралічаўскія бабы.
«НН». №38. 2004.
-
Шчадроўку з Гомельшчыны ведаюць мільёны людзей па ўсім свеце. У самой Беларусі пра яе мала хто чуў
-
У чатырох польскіх гарадах адбудзецца сінхронны фестываль салідарнасці і культуры Belarus Outside Sound System
-
Рэнесансны шэдэўр з Гальшанаў набыў новы выгляд. Так ён мог выглядаць чатыры стагоддзі таму
Каментары