Свет11

Ізраіль вызваліў 90 палесцінскіх зняволеных

ХАМАС у абмен вызваліў трох ізраільскіх закладнікаў.

Палесцінскую зняволеную ў інвалідным вазку сустракаюць пасля таго, як яна выходзіць з аўтобуса пасля свайго вызвалення з ізраільскай турмы ў горадзе Бейтунія на Заходнім беразе. Фота: Leo Correa / AP

Ізраіль вызваліў першую групу з 90 палесцінскіх зняволеных у межах пагаднення з палесцінскай групоўкай ХАМАС аб часовым спыненні агню ў сектары Газа, піша Радыё Свабода.

Перад вызваленнем ізраільскія сілы бяспекі і прадстаўнікі Чырвонага Крыжа праверылі асобы кожнага зняволенага і правялі медыцынскі агляд.

Агенцтва AFP паведамляе, што недалёка ад ваеннай турмы Офер у Бейтуніі натоўп людзей сустракаў аўтобусы з вызваленымі зняволенымі апладысментамі. Сярод вызваленых ізраільскімі ўладамі — 69 жанчын, 12 мужчын, восем падлеткаў і адна непаўналетняя дзяўчына. 78 з іх — жыхары Заходняга берага ракі Іардан, 12 — Усходняга Ерусаліма.

Раней паведамлялася, што яны былі затрыманыя пасля 7 кастрычніка 2023 года, у асноўным за заклікі ў сацыяльных сетках да гвалту ў адносінах да ізраільцян.

Днём раней у межах здзелкі былі вызвалены тры закладніцы, захопленыя джыхадыстамі ў Ізраілі 7 кастрычніка 2023 года: 24-гадовая Ромі Гонен, 28-гадовая Эмілі Тэйла Дамары і 31-гадовая Доран Штэйнбрэхер. Дамары і Штэйнбрэхер былі выкрадзены з кібуца Кфар-Аза, яны маюць другое грамадзянства — Вялікабрытаніі і Румыніі. Ромі Гонен была выкрадзена на музычным фестывалі Nova.

Каментары1

  • Не панятна
    20.01.2025
    Бібі панабіраў у закладнікі жанчын, дзяцей і інвалідаў? Дык чым Ізраіль адрозніваецца ад тэрарыстаў хамаса?

Цяпер чытаюць

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала17

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала

Усе навіны →
Усе навіны

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць8

Людзі жахнуліся заробку нянечкі ў садку побач з Нацыянальнай бібліятэкай8

У мінскім парку Чалюскінцаў дэмантуюць кола агляду

На Маргарыту Ляўчук завялі новую крыміналку5

Гамяльчук задрамаў у аўтобусе са шчанюком на руках — і стаў зоркай тыктоку1

У Расіі практычна перастаў працаваць Telegram3

У мінскіх крамах сталі прадаваць насенне грыбоў. Яно сапраўды прарастае?4

Бабарыка хацеў балатавацца ў прэзідэнты ў 2015-м. Але не дазволіла жонка12

Акцёр Шон Пэн замест цырымоніі ўручэння «Оскара» паехаў у Кіеў ВІДЭА5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала17

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць